Намеснік дырэктара завода «Магілёўтрансмаш» Віталь Панкоў у эфіры СТВ расказаў, як хакеры-тэрарысты спрабавалі вывесці завод са строю.
«9 снежня была прадпрынята спроба дэстабілізацыі работы прадпрыемства шляхам парушэння праграмнага забеспячэння ў завадской сетцы і шыфравання асобных файлаў», – адзначыў Віталь Панкаў.
Але атака правалілася. «Дзякуючы зладжанай рабоце нашых спецыялістаў і галаўнога прадпрыемства ААТ «МАЗ» своечасова былі прыняты меры па аднаўленні праграмнага забеспячэння. На дзейнасці нашага завода дадзеная сітуацыя не адбілася, – падкрэсліў намеснік дырэктара. – Завод працуе ў штатным рэжыме. Выкананне тэхналагічных працэсаў не парушана. Усё абсталяванне працуе без збояў. Зарплата нашым работнікам выплачана згодна з графікам без затрымак».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 15:30
Прамую тэлефонную лінію 27 верасня правядзе Аляксандр Гарошкін
10.09.2025 - 09:12
Прыпынкі грамадскага транспарту ў стылістыцы МНС з'явіліся ў Магілёве
09.09.2025 - 16:38
«Анімаёўка» б'е рэкорды: сёлета на фестываль пададзена больш за 700 заявак з 78 краін
09.09.2025 - 15:27
Асабісты прыём грамадзян правядзе 18 верасня Аляксандр Гарошкін
09.09.2025 - 11:46
У Беларусі выпусцілі ўніверсальны дапаможнік для настаўнікаў