RU BY EN 中文
Twitter Instagram

рэгіёны Subscribe to RSS - рэгіёны

28.05.2021 - 11:47

Штогод вада, нібы ахвярны алтар, забірае жыцці. 27 мая ў 17.13 паступіла паведамленне пра затанулага 16-гадовага дзіцяці ў р. Сож у Крычаве, расказала старэйшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Паводле папярэдніх даных, падлетак хацеў перайсці раку ў неглыбокім месцы, аднак моцная плынь падхапіла і панесла яго. Работнікамі МНС і Таварыства выратавання на вадзе праводзіліся працы па пошуку патанулага. Хлопчык не знойдзены, пошукі працягваюцца.

27.05.2021 - 13:27

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ў межах кантролю за працай лесагаспадарчай галіны рэгіёна праведзена праверка ДЛГУ «Краснапольскі лясгас». Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Дзмітрый Захараў.

Праверкай выяўлена неэфектыўнае выкарыстанне дзяржаўных сродкаў і набытай за іх кошт маёмасці.

27.05.2021 - 11:27

Здарэнне адбылося ўвечары 25 мая ў адным са шматпавярховых дамоў Слаўгарада, паведамляецца ў Telegram-канале Следчага камітэта.

Тым вечарам мама хлопчыка знаходзілася ў ванным пакоі. У гэты час старэйшая дачка адкрыла акно на кухні, каб паклікаць дадому сваіх брата і сястру. Пасля чаго яна выйшла з пакоя, а акно пакінула адчыненым. Хлопчык падцягнуў крэсла, залез на падваконнік і, абапёршыся аб маскітную сетку, выпаў з вышыні чацвёртага паверха.

25.05.2021 - 17:28

Каля 30 тыс. саджанцаў кавуноў высадзяць на палях ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна. Праца пачалася ўжо сёння, паведаміў аграном-гароднінавод прадпрыемства Іван Фядотаў.

25.05.2021 - 14:48

У Бялынічах у парку адпачынку «Ліпавы гай» пагранічнікі і мясцовае кіраўніцтва ўстанавілі памятны знак «Пагранічнікам усіх часоў і пакаленняў», паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Кампазіцыя, адкрытая напярэдадні Дня пагранічніка, уяўляе сабой камень з выявай варты межаў і пагранічных слупоў з гербамі СССР і Беларусі. У адкрыцці новай славутасці прынялі ўдзел ветэраны і дзеючыя пагранічнікі, прадстаўнікі мясцовых органаў улады.

25.05.2021 - 10:56

Дзіўную гісторыю, звязаную з абразам Мікалая Цудатворца, расказваюць у чавускай Петухоўцы. Святы стаў заступнікам вёскі і сям’і Уладзіміра Авяр’янава.

19.05.2021 - 16:45

Скончаны капітальны рамонт моста праз раку Ала у Бабруйскім раёне на аўтамабільнай дарозе Р-43 «Мяжа Расійскай Федэрацыі (Звянчатка) – Крычаў – Бабруйск – Івацэвічы». Пра гэта паведамляецца на сайце РУП «Магілёўаўтадар».

Рамонтныя работы пачаліся ў красавіку 2020 года і прадугледжвалі пачарговае закрыццё руху па адной з палавін праезджай часткі моста.

19.05.2021 - 15:28

Паспяхова завяршылі пасяўную льнаводы вобласці. Насенне лёну легла ў глебу на плошчы 7 300 гектараў. Гэта другі пасля Віцебскай вобласці паказчык па аб’ёмах вырошчвання лёну-даўгунцу ў рэспубліцы. Сярод тых, хто асабліва вызначыўся на пасяўной, у аблсельгасхарчы называюць ільновадаў ААТ «Горкілён». Адносіны да вырошчвання гэтай культуры ў гэтай гаспадарцы можна, без усялякіх перабольшанняў, назваць узорнымі.

19.05.2021 - 15:15

На палях ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод»у разгары– сяўба зялёнага гарошку. Сёлета пасяўныя плошчы тут вырашылі павялічыць да 500 гектараў.

18.05.2021 - 15:03

Высадзіць кавуны рыхтуюцца ў ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна. Расаду вырасцілі ва ўласным цяплічным комплексе.

Як і ў 2020 годзе, у «Рассвеце» будуць вырошчваць гібрыды гатунку «Місон». Гэтыя кавуны турэцкай селекцыі спеюць рана і доўга захоўваюцца. Год таму эксперымент атрымаўся: з 5 гектараў сабралі больш за 60 тон кавуноў.

17.05.2021 - 16:14

Магілёўская раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў просіць адгукнуцца ветэранаў (або іх сваякоў, знаёмых, суседзяў), сфатаграфаваных каля цэнтральнай сядзібы в.

17.05.2021 - 16:03

У Краснаполлі (вул. Савецкая,19) 22 мая адбудзецца трэнінг «Гастраномія як частка турыстычнай галіны». Мерапрыемства з’яўляецца часткай рэалізацыі рэгіянальнай ініцыятывы «Рэгіянальны малочны куфэрак» праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці».

17.05.2021 - 10:26

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч наведаў Касцюковіцкі раён.

14.05.2021 - 16:59

На тэрыторыі Вясноўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўрачыста адкрылі і асвяцілі царкву ў гонар святога Патрыкія. Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім правёў Хрэсны ход і літургію, прысвечаную гэтай падзеі.

14.05.2021 - 11:23

У Горках на Цэнтральнай плошчы 15 мая пройдзе свята здароўя. У праграме – гімнастыка, паказальныя выступленні, спартыўныя спаборніцтвы і нават парад двайнят і трайнят.

13.05.2021 - 13:17

З 10 па 15 мая ў нашай краіне праводзіцца рэспубліканская акцыя «Мая сям’я–мая краіна», прымеркаваная да святкавання Міжнароднага дня сям’і. Акцыя заклікана аб’яднаць намаганні дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый па павышэнні значнасці сацыяльнага інстытута сям’і, умацаванні сувязей паміж пакаленнямі, папулярызацыі ладу моцнай шчаслівай сям’і.

13.05.2021 - 12:55

За 4 месяцы 2021 года ў Магілёўскай вобласці адбылося 309 пажараў, загінулі 52 чалавекі, траўмавана –18. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Літаральна ўчора каля 5 гадзін раніцы па неўстаноўленай пакуль прычыне загарэўся прыватны жылы дом у пас. Усходні Круглянскага раёна. Дым з-пад даху заўважыў прахожы і выклікаў ратавальнікаў.

13.05.2021 - 12:45

Мемарыяльную дошку памяці воіна-інтэрнацыяналіста Леаніда Краўцова адкрылі на будынку Касцюшкавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу Крычаўскага раёна.

13.05.2021 - 12:29

Клімаўшчына планамерна рыхтуецца да сустрэчы XIX Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Пры спрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўцы знакавы форум пройдзе 28–30 мая ў Клімавічах.

Плануецца, што ў госці прыедуць юныя таленты з розных куткоў Беларусі, з Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Малдова, Арменіі і Узбекістана.

12.05.2021 - 14:59

У вёсцы Ухлясць Быхаўскага раёна асвяцілі новую капліцу ў гонар Уваскрэсення Хрыстова. Урачысты абрад здзейсніў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.