12.07.2024 - 09:06
Імпартазамяшчэнне ў фармацэўтычнай галіне - важнейшы складальнік тэхналагічнага суверэнітэту краіны і нацыянальнай бяспекі. Як мы рушылі наперад у рашэнні гэтай задачы?
09.07.2024 - 15:59
Пакуль у Магілёве будуюць новы корпус гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, абнаўленні атрымліваюць і іншыя аддзяленні. Беларускі дзіцячы фонд перадаў радзільнаму дому бальніцы аўтаматычны біяхімічны аналізатар. Новы біяхімічны аналізатар дасць магчымасць знізіць неабходны аб'ём крыві для аналізу ў 10 разоў.
09.07.2024 - 14:14
У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак, адпаведная пастанова Міністэрства аховы здароўя падрыхтавана. Аб гэтым журналістам паведаміла намеснік галоўнага ўрача па эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Дашкевіч.
08.07.2024 - 09:16
Усё больш запатрабаванай становіцца паслуга сурдаперакладчыка для глухіх. Больш за год на базе абласной арганізацыі «Беларускага таварыства глухіх» у Магілёве працуе кол-цэнтр, які абслугоўвае людзей з праблемамі слыху не толькі Магілёва, але і раёнаў вобласці. У мінулым годзе паслугай скарысталіся больш за паўтысячы чалавек.
02.07.2024 - 12:59
2 ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасці, у Чэрыкаве пасля рэканструкцыі ўрачыста адкрыўся трохпавярховы корпус цэнтральнай раённай бальніцы. Як расказаў галоўны ўрач медустановы Андрэй Нізаўцоў, на першым паверсе абноўленага будынка размесціцца паліклініка, на другім - тэрапія і цэнтральнае стэрылізацыйнае аддзяленне, на трэцім - хірургія і клініка-дыягнастычная лабараторыя.
01.07.2024 - 09:45
Намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Святлана Нячай у эфіры тэлеканала СТВ расказала аб змяненнях у нацыянальным календары прышчэпак.
27.06.2024 - 17:58
З 1 ліпеня зменіцца парадак назначэння выплаты бальнічных тым, хто працуе. У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны ўпэўнены: навацыя дапаможа ўстанавіць роўныя падыходы ў аплаце бальнічных у залежнасці ад удзелу работнікаў у сістэме дзяржаўнага сацстрахавання, зменшыць колькасць памылак бухгалтарскіх службаў у гэтай сферы і знізіць нагрузку на бізнес пры назначэнні і разліку дапамогі. Якія навіны нас чакаюць?
Чаму аплата бальнічнага павялічыцца?
27.06.2024 - 12:28
Адкарэктаваны пералік укладанняў, якія ўваходзяць ва ўніверсальную аптэчку першай дапамогі. Гэта прадугледжана пастановай міністэрства №99 ад 12 чэрвеня 2024 года, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Згодна з унесенымі карэкціроўкамі, у аптэчку першай дапамогі павінны быць укладзены тэрмометр электронны і вымяральнік артэрыяльнага ціску (раней - тэрмометр медыцынскі электронны і танометр).
26.06.2024 - 09:26
Захворванне на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, у тым ліку ковід-інфекцыю, цяпер знаходзіцца на самым нізкім узроўні за апошнія тры гады. Аб гэтым паведаміла журналістам намеснік міністра - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач рэспублікі Святлана Нячай.
18.06.2024 - 09:50
Выбар урача года Рэспублікі Беларусь - заўсёды няпростая задача. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі - начальнік упраўлення спецыялізаванай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Падута.
«Конкурс «Урач года» традыцыйна прымеркаваны да Дня медыцынскіх работнікаў. Выбраць пераможцу - вельмі няпростая задача. Калектыў медыцынскіх работнікаў у краіне дастаткова вялікі», - сказаў Зміцер Падута.
14.06.2024 - 16:37
Сёння, 14 чэрвеня, у Магілёве прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню медыцынскіх работнікаў. Напярэдадні прафесійнага свята ў канцэртнай зале «Магілёў» сабралася больш за 400 работнікаў устаноў аховы здароўя з усяго рэгіёну.
12.06.2024 - 09:25
Магіляўчанка Ганна Марціноўская марыла прадоўжыць сямейную педагагічную дынастыю, але стала не настаўнікам, а ўрачом-педыятрам. У медыцыне яна ўжо 35 гадоў, апошнія 20 працуе ў дзіцячай паліклініцы № 4. Да яе на прыём сыноў і дочак прыводзяць людзі, якія самі некалі лячыліся ў Ганны Артураўны. Кажуць, яна для іх не проста выдатны доктар, а другая мама - добрай душы чалавек. Дарэчы, педыятр Марцінаўская - шматдзетная маці. Маючы чацвярых дзяцей, яна аформіла апеку над дзіцем, з якім пазнаёмілася ў бальніцы.
11.06.2024 - 09:09
Зацверджаны санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да санітарнай аховы тэрыторыі Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 5 сакавіка 2024 года нумар 43, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
04.06.2024 - 09:35
Маштабнае якаснае абнаўленне чакае ўстановы аховы здароўя Магілёва сёлета. З 22 устаноў у 17 вядуцца будаўнічыя работы. І толькі на рамонт запланавана 6 мільёнаў рублёў. У параўнанні з 2021 годам - гэта ў 30 разоў больш. Найбольш вялікі рамонт закрануў дзіцячыя аддзяленні паліклінік №10 і №4, цэнтральную паліклініку, дом дзіцяці. Разам з тым паліклінікі горада да канца года атрымаюць і новае абсталяванне. Такі комплексны падыход дасць магчымасць атрымаць і новую якасць медыцынскіх паслуг.
16.05.2024 - 16:59
У Беларусі з 1 ліпеня зменяцца нормы часу і расходу матэрыялаў на платныя медпаслугі па стаматалогіі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 24 красавіка 2024 года №75, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.
Дакумент накіраваны на ўдасканаленне дзейнага парадку разліку тарыфаў на платныя стаматалагічныя паслугі па стаматалогіі, якія аказваюць юрыдычныя асобы незалежна ад іх формы ўласнасці і падпарадкаванасці і індывідуальныя прадпрымальнікі.
06.05.2024 - 10:45
За студзень-сакавік 2024 года санаторна-курортнымі арганізацыямі Магілёўскай вобласці было рэалізавана 8266 пуцёвак, што склала 102,6%, да студзеня-сакавіка 2023 года, у тым ліку для замежных грамадзян 910 пуцёвак. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.
19.04.2024 - 12:38
Будаўніцтва корпуса экстранай хірургіі кардыяцэрэбраваскулярнай паталогіі пачалося летам 2022 года. Праект будынка бальніцы распрацаваны вядучым праектным прадпрыемствам «Магілёўграмадзянпраект», падрадчык - ААТ «Будаўнічы трэст №12» Кіруючая кампанія Холдынгу «Будтрэст-холдынг». Пры працы над праектам былі ўлічаны ўсе пажаданні лекараў - тэхналогіі імкліва крочаць наперад, у тым ліку і ў частцы медыцынскіх архітэктурна-планіровачных рашэнняў.
18.04.2024 - 09:00
Гарадская аўтабаза ўстаноў аховы здароўя аптымізавана ў Магілёве. Аб гэтым журналістам расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
10.04.2024 - 15:25
У Магілёўскай вобласці ўпершыню зацвердзілі правядзенне свята Адзінага дня цяжарных - 7 красавіка і 7 кастрычніка, праінфармавала прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Мэта - падтрымка мацярынства, умацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей, гарманізацыя ўнутрысямейных адносін.
08.04.2024 - 12:13
У Міністэрстве аховы здароўя падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу на лепшае інфармацыйна суправаджэнне дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі». Пераможцамі ў 6 намінацыях сталі адміністрацыйныя тэрыторыі Магілёўскай вобласці.