17.04.2025 - 16:42
У Беларусі ўстановы аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў красавіку - маі 2025 года будуць працаваць па змененым графіку. Пра гэта паведамляе прэс - служба Міністэрства аховы здароўя.
15.04.2025 - 10:05
Новыя магчымасці для далейшага навучання і павышэння якасці аказання медыцынскіх паслуг. У наменклатуры пасад Мінздара з'явілася новая - лекар фізічнай і рэабілітацыйнай медыцыны. Пакуль перападрыхтоўку прайшлі некалькі адмыслоўцаў.
10.04.2025 - 12:07
Аб'яўлены лаўрэаты прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя ў галіне аховы працы. Імі сталі сямёра кіраўнікоў і спецыялістаў, а таксама чатыры калектывы работнікаў устаноў аховы здароўя. Вынікі ўпершыню праведзенага галіновым прафсаюзам падобнага конкурсу былі агучаныя падчас паседжання прэзідыўма Рэспубліканскага камітэта.
09.04.2025 - 12:10
У Магілёўскай клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі прайшоў навучальны семінар для прафгрупаргаў і грамадскіх інспектараў па ахове працы.
Падчас семінара старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі бальніцы Таццяна Бяляцкая падкрэсліла, што навучанне прафсаюзнага актыву - гэта інвестыцыя ў будучыню арганізацыі, паколькі кваліфікаваны і падрыхтаваны актыў здольны эфектыўна абараняць правы работнікаў, забяспечваючы іх інтарэсы і ствараючы бяспечныя ўмовы працы.
17.03.2025 - 10:58
На Магілёўшчыну плануюць паставіць вялікую партыю вакцыны супраць віруса папіломы чалавека. У гэтым годзе ўступілі ў сілу змены ў нацыянальным календары прышчэпак. У яго ўключана і вакцына ад ВПЧ. Бо сярод вірусаў папіломы чалавека ёсць высокаанкагенныя. У сучаснай медыцыны зараз ёсць магчымасць прафілактыкі раку шыйкі маткі з дапамогай вакцыны. І зараз у вобласці вядзецца работа па зборы даных для арганізацыі вакцынацыі ў рамках нацыянальнага календара прышчэпак.
12.03.2025 - 09:29
Магілёўская вобласць і Прыморскі край (РФ) будуць развіваць супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя. Адпаведнае пагадненне было падпісана 11 сакавіка паміж галоўным упраўленнем па ахове здароўя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і Міністэрствам аховы здароўя Прыморскага краю.
07.03.2025 - 09:17
У Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы пасля рэканструкцыі ўрачыста адкрылі аддзяленне для нованароджаных дзяцей.
05.03.2025 - 10:38
Узровень захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў Беларусі ніжэйшы за эпідэмічны, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Эпідэміялагічная сітуацыя па захворванні на ВРІ зараз ацэньваецца як кантралюемая, адзначаецца паступовы прырост колькасці хворых, адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя. У структуры захворвання пераважае дзіцячае насельніцтва - каля 58% ад усіх захварэлых.
04.03.2025 - 16:43
Гранты Прэзідэнта Беларусі на 2025 год назначаны 46 спецыялістам сфер навукі, адукацыі, медыцыны, культуры і маладзёжнай палітыкі. Распараджэнне Кіраўніка дзяржавы накіравана на падтрымку таленавітых спецыялістаў у прыярытэтных для краіны сферах дзейнасці. Дарэчы, традыцыя гэтая існуе больш за 12 гадоў. Сярод тых, хто атрымае грант на развіццё, ёсць і прадстаўнікі Магілёўскай вобласці.
26.02.2025 - 09:04
Якім сёння павінна быць медыцынская адукацыя, каб адпавядаць патрэбам часу і рынку? Адказы на актуальныя пытанні падрыхтоўкі медкадраў шукалі на канферэнцыі з міжнароднымі ўдзельнікамі. Сустрэча прайшла на базе Магілёўскага дзяржаўнага медкаледжа. Такім чынам, найстарэйшая ў Беларусі медыцынская навучальная ўстанова адзначыла сваё 160-годдзе.
25.02.2025 - 09:39
Вакцына супраць віруса папіломы чалавека паступіць у арганізацыі аховы здароўя ў маі, расказаў журналістам загадчык аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў.
20.02.2025 - 14:39
Укараненне сусветнага вопыту і высокатэхналагічнага абсталявання - міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў падчас азнаямлення з работай новага корпуса экстранай хірургіі кардыяцэрэбраваскулярнай паталогіі Магілёўскай клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі расказаў аб тым, як ідзе развіццё беларускай медыцыны.
18.02.2025 - 08:32
170 мільёнаў рублёў было накіравана ў 2024 годзе на мадэрнізацыю ўстаноў аховы здароўя Магілёўшчыны. Каля 30 мільёнаў пайшло на абнаўленне медыцынскага абсталявання як у гарадах, так і ў раёнах. Як адзначыў на сустрэчы з актывам вобласці ў пачатку года старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, развіццё сацыяльнай сферы застаецца адным з прыярытэтаў беларускай дзяржавы.
17.02.2025 - 18:16
Новы кардыялагічны датчык, які дазваляе праводзіць дыягностыку сэрца, а таксама крывяносных сасудаў, набылі ў Магілёўскай паліклініцы №2.
З дапамогай УГД-апарата, у прыватнасці, датчыка, праводзяць не толькі УГД сэрца, але і дуплекснае сканаванне брахіяцэфальных артэрый, артэрый ніжніх і верхніх канечнасцяў, нырак. Ёсць магчымасць паглядзець атэрасклератычныя бляшкі ў артэрыях галаўнога мозгу, папярэдзіць інфаркт галаўнога мозгу, парушэнне мазгавога кровазвароту.
10.02.2025 - 17:19
На тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гэтым зімовым сезоне зарэгістравана больш за 1,6 тысячы галалёдных і халадовых траўм, паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
22.01.2025 - 09:15
Супрацоўніцтва паміж вучонымі і практыкуючымі ўрачамі. На базе Магілёўскай бальніцы №1 адкрылі філіял кафедры інфекцыйных хвароб Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Усё гэта накіравана на павышэнне якасці медабслугоўвання.
16.01.2025 - 08:53
Два партатыўныя апараты ШВЛ перададзены Магілёўскаму спецыялізаванаму Дому дзіцяці для дзяцей з арганічным паразай цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі. Дабрачынная дапамога аказана ў рамках акцыі «Нашы дзеці».
Высакаякасныя апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх коштам больш як Br90 тыс. сталі важнай падмогай для аддзялення спецыялізаванай медыцынскай паліятыўнай дапамогі, дзе на ўліку стаяць 155 дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці.
13.01.2025 - 10:08
Шасціпавярховы будынак новага інфекцыйнага корпуса бальніцы ў Магілёве гараджане параўноўваюць са шматпалубным караблём. Для пацыентаў - максімум камфорту: душ, халадзільнік, кнопка выкліку медперсаналу, усе элементы безбар'ернага асяроддзя і не толькі. Тыя, хто калісьці быў шпіталізаваны ў старую лякарню, якая размяшчалася ў іншым канцы горада ў будынку 1960-х гадоў пабудовы, у адзін голас кажуць: «Неба і зямля!»
09.01.2025 - 12:57
У Беларусі прадоўжана кампанія вакцынацыі супраць грыпу і каранавіруснай інфекцыі. Чаму прынята такое рашэнне, паведаміла журналістам намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Святлана Нячай.
09.01.2025 - 11:13
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, старшыня праўлення Беларусбанка Віктар Ананіч 8 студзеня павіншаваў калектыў Асіповіцкай цэнтральнай раённай бальніцы з векавым юбілеем установы аховы здароўя і ўручыў галоўнаму ўрачу Паўлу Шацілу сертыфікат на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.