Архіў навін

Выхаванцы Вясноўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця прынялі ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах па водных відах спорту. Спаборніцтвы сярод навучэнцаў дапаможных школ і школ-інтэрнатаў праходзілі ў Мінску, паведамілі карэспандэнту сайта ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.
У Беларусі трэба забяспечыць максімальную загрузку домабудаўнічых камбінатаў, гэта дазволіць ім працаваць стабільна і зарабляць сродкі для ўласнага развіцця. Пра гэта сёння заявіў пасля знаёмства з работай ААТ «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат» намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Кухараў.
Пагадненне на 2019-2021 гады заключана паміж Магілёўскім аблвыканкамам, абласным аб’яднаннем прафсаюзаў і асацыяцыяй прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Замацаваныя ў дакуменце нормы носяць абавязковы для сацыяльных партнёраў характар і стануць асновай для заключэння тарыфных і мясцовых пагадненняў, а таксама калектыўных дагавораў у арганізацыях і на прадпрыемствах рэгіёна.
IX Рэспубліканская спецыялізаваная будаўнічая выстава «Дом. Дача. Дызайн» пройдзе ў Магілёўскім СК «Алімпіец» 14-16 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Паводле слоў суразмоўцаў, экспазіцыя традыцыйна адкрывае будаўнічы сезон. Яна з’яўляецца значным мерапрыемствам, закліканым унесці ўклад у распаўсюджванне інфармацыі аб дасягненнях будаўнічай індустрыі і накіравана на прыцягненне ў рэгіён сучасных будаўнічых матэрыялаў і тэхналогій.
Два Гран-пры конкурсу выканаўцаў на баяне і акардэоне «Магілёўскія найгрышы» засталіся ў абласным цэнтры. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў Наталля Курыла.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ. «Вялікая размова з Прэзідэнтам» пройдзе ў адміністрацыйным комплексе на праспекце Пераможцаў, 14. Плануецца, што колькасць удзельнікаў мерапрыемства складзе больш за 200 чалавек. У іх ліку не толькі журналісты, але і прадстаўнікі розных сфер – палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, грамадскія аб’яднанні і канфесіі.
Вясновае разводдзе ў Магілёўскай вобласці чакаюць у межах сярэдніх шматгадовых значэнняў, паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя імя О. Ю. Шміта.