Архіў навін

Рэгіянальны адбор Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні «Маладзечна-2019» пройдзе 12 лютага ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла мастацкі кіраўнік прадзюсарскага цэнтра «Ступени» Наталля Красікава.
Больш за 50 хлопцаў і дзяўчат з усёй вобласці збярэ 7 лютага ў Магілёве форум працоўнай моладзі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абкаме ГА «БРСМ».
Чэмпіянат Беларусі па дзюдо пройдзе 7-9 лютага ў Магілёўскім СК «Алімпіец». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Беларускай федэрацыі дзюдо. У спаборніцтвах прыме ўдзел больш за 160 спартсменаў з усіх абласцей і горада Мінска. На татамі выйдуць самыя моцныя дзюдаісты краіны. Яны ўжо паспелі неаднаразова даказаць майстэрства на турнірах розных узроўняў. У іх ліку Ягор Варапаеў (да 90 кг), Дзмітрый Мінькоў (да 66 кг), Мікіта Свірыд (звыш 100 кг), Даніэл Мукетэ (да 100 кг), Вадзім Шока (да 81 кг), Анфіса Капаева (да 48 кг), Дар’я Скрыпнік (да 57 кг) і іншыя.
Штогод у арганізацыі аховы здароўя Магілёўскай вобласці па аказанне медыцынскай дапамогі звяртаецца больш за 3 тыс. чалавек, якія пацярпелі ад укусаў, абдрапвання, аслюнення жывёламі. У большасці выпадкаў нельга выключыць небяспеку заражэння шаленствам. Як паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, практычна на ўсіх тэрыторыях рэгіёна з большай ці меншай інтэнсіўнасцю рэгіструюцца выпадкі шаленства сярод дзікіх і хатніх жывёл. Найбольш няшчаснымі у 2018 годзе з’яўляліся Клімавіцкі – 12 выпадкаў – і Магілёўскі – 8 выпадкаў – раёны.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых суддзяў і старшыняў розных судоў у Магілёўскай вобласці. Гэта прадугледжана ўказам №38 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў», які кіраўнік дзяржавы падпісаў 4 лютага. Адпаведная інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Бюро пашпартызацыі насельніцтва і ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі УУС аблвыканкама працуе па новым адрасе. Зараз прыём вядзецца ў будынку, размешчаным па адрасе: г. Магілёў, завулак Буянава, 22. Ва УГіМ УУС прыём ажыццяўляецца ў буднія дні з 8.00 да 13.00, субота і нядзеля – выхадны. Начальнік упраўлення вядзе асабісты прыём грамадзян у першую сераду месяца з 8.00 да 14.00 (кабінет 201, тэл. 80222 29-58-00). У выпадку адсутнасці начальніка ўпраўлення прыём ажыццяўляецца адным з яго намеснікаў.
Інтэрактыўную карту бясплатных паслуг для цяжарных жанчын і іх партнёраў, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, распрацавалі для Мінска, Магілёва і Магілёўскай вобласці па праекце «Ты не адна». Пра гэта паведаміла кіраўнік сацыяльнага цэнтра «Шчаслівы малы» Ірына Шмак. Гэта своеасаблівы навігатар, які дапамагае максімальна хутка адшукаць патрэбны від падтрымкі як дзяржаўных, так і грамадскіх арганізацый.
«Гарадскі дыялог» аб санітарным стане Магілёва пройдзе 12 лютага ў 19.00 у тайм-кафэ «Неба» (вул. Ленінская, 7, 3 паверх). Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў. У дыскусіі прымуць удзел цікавыя спікеры і эксперты. Да адкрытага абмеркавання пытанняў санітарнага ўтрымання пад’ездаў, грамадскіх месцаў, вывазу смецця і праблем бяздомных жывёл запрашаюцца грамадскія актывісты, прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый, адміністрацыі горада, журналісты і ўсе неабыякавыя магілёўцы. Уваход вольны.