Архіў навін

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі сёння падчас разгляду вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці ў 2018 годзе засяродзіў увагу на неабходнасці перазагрузкі эканамічнай палітыкі рэгіёна.
Езуіцкі касцёл у Мсціславе закрываюць ахоўнай сеткай. Гэта адзін са спосабаў выратавання помніка архітэктуры 18 стагоддзя. Супрацьаварыйныя працы на будынку касцёла пачаліся восенню. Цяпер прамысловыя альпіністы на вышыні выконваюць важную працу – нацягваюць банерную сетку. Гэта не толькі клопат аб эстэтыцы, але і абарона будынка ад ападкаў, а людзей – ад падзення абломкаў тынкоўкі і муру. Для прадухілення далейшага разбурэння касцёла ўзводзяцца апорныя і ўмацавальныя канструкцыі, якія спраектавалі спецыялісты ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Магілёва.
Традыцыйнае пасяджэнне круглага стала «Сустрэча пакаленняў», прысвечанае Дню Абаронцаў Айчыны, адбудзецца 22 лютага ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. У мерапрыемстве, якое пачнецца ў 10.00 на базе паста памяці загінулым за Айчыну Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Юнацтва» (вул. Першамайская, 2), прымуць удзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, прадстаўнікі ваеннага камісарыята Магілёва і Магілёўскага раёна, Моладзевага парламента пры гарадскім савеце дэпутатаў, вайсковых часцей, школьнікі і інш.
За студзень 2019 года ў кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br125,9 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ рэгіёна. У структуры падатковых паступленняў лідзіравалі арганізацыі дзяржаўнага сектара эканомікі. На іх долю прыпадала 49,8% агульных паступленняў, што склала Br62,7 млн. рублёў. Арганізацыі недзяржаўнага сектара ўнеслі ў бюджэт Br50 млн. (39,8%), індывідуальныя прадпрымальнікі – Br10, 1 млн. (8%), фізічныя асобы – Br3 млн. (2,4%).
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі працы за 2018 год і вызначаны задачы на найбліжэйшую перспектыву. Пра гэта паведаміў старшыня кантралюючага ведамства Алег Садоўскі. «Асноўныя намаганні камітэта былі сканцэнтраваны на арганізацыі прафілактыкі правапарушэнняў, кантролі за эфектыўным выкарыстаннем бюджэтных сродкаў і дзяржмаёмасці, выяўленні рэзерваў павышэння эфектыўнасці дзейнасці галін эканомікі вобласці, выпрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства», – адзначыў ён.
Тэлерадыёкампанія« Магілёў» адзначана двума дыпломамі творчага конкурсу Мінабароны Беларусі. Напярэдадні ў Мінску ўзнагародзілі пераможцаў штогадовага творчага конкурсу на найлепшае асвятленне ў СМІ пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Беларусі, патрыятычнага выхавання насельніцтва.
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе сёння ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны магчымасцям грамадзян для ажыццяўлення дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці суб’екта прадпрымальніцтва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь 21 лютага правядуць асабісты прыём грамадзян у Магілёве. Жыхары рэгіёна могуць звярнуцца да спецыялістаў з 13.00 да 14.00. Прыём адбудзецца ва ўпраўленні па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама (кабінет №115, асобны ўваход з боку пл. Леніна). Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефонах: (80222) 32-67-21, 23-02-55.
На базе 51-й артылерыйскай брыгады Асіповіцкага раёна прайшлі зборы «Ваенная бяспека і абарона Рэспублікі Беларусь» са старшынямі выканаўчых камітэтаў абласцей (Мінска) і іх намеснікамі, якія курыруюць пытанні тэрытарыяльнай абароны.