Архіў навін

Віртуальная пляцоўка для заняткаў на вакацыях «Цэнтрыфуга» адкрылася ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бабруйска. Гэта пляцоўка створана ў першую чаргу для тых, хто праводзіць канікулы ва ўмовах абмежавання кантактаў. Яна будзе працаваць двойчы на тыдзень: па панядзелках і пятніцах з 10:00 да 12:00. І гэта не толькі гутаркі і хвілінкі бяспекі ад розных службаў, але майстар-класы і нават танцавальныя батлы. Тыя, хто прапусціць жывы эфір, атрымае спасылку ў Instagram.
Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў сталі ўладальнікамі ўзнагарод спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Наталля Алісеева.
Загарадныя аздараўленчыя лагеры ў Магілёўскай вобласці пачнуць прымаць дзяцей не раней за 15 чэрвеня. Тэрміны лагерных змен прыйшлося зрушыць праз эпідэмічную абстаноўку. Пра гэта паведаміў начальнік прадстаўніцтва «Магілёўскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва» Юрый Яфімаў.
Фермерская гаспадарка Васіля Зайцава ў вёсцы Махава – самая буйная ў Магілёўскім раёне. А пачыналася ўсё ў 90-х з невялікага ўчастка зямлі, дзе працавалі два чалавекі.
Новы від прадукцыі – тактыльныя паказальнікі з нержавейнай сталі для невідушчых і людзей з аслабленым зрокам – пачалі выпускаць на ўнітарным прадпрыемстве «Тифлос» ГА «Белтіз» у Магілёве. Пра гэта паведаміў намеснік галоўнага інжынера прадпрыемства Віктар Ганакоў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 9 чэрвеня намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка.
Магілёўскі абласны драматычны тэатр аднаўляе працу і ў чэрвені адкрывае новы сезон, 133-ы па ліку. Трупа ўжо прыступіла да рэпетыцый пасля працоўнага адпачынку, паведаміла кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі ўстановы культуры Вольга Семчанка.
Батанічны сад Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках можна назваць самым летнім месцам краіны. Упершыню за 40-гадовую гісторыю аранжарэі тут заквітнеў і прынёс плён банан. Праўда, паспеюць бананы толькі восенню. Але і акрамя іх у садзе ёсць чым палюбавацца. У аранжарэі круглы год цёпла і зелена. Больш трох з паловай сотняў раслін, якія звычайна растуць у тропіках і пустынях, сабрана з усяго свету.
Тры месяцы летніх канікул – час пік дзіцячага траўматызму. Яго галоўныя прычыны – цікаўнасць дзяцей і няўважлівасць дарослых. Заканчэнне школьнага года другакласніца Лера запомніць надоўга. У бальніцу яна трапіла, гуляючы на дзіцячай пляцоўцы. Юная спартсменка (займаецца дзюдо), смелая і адважная, не ўтрымалася на турніку. У шпіталі ўрачы фіксуюць пералом і накладваюць гіпс. Такіх гісторый у аддзяленні могуць расказаць шмат. 150 выпадкаў за мінулыя выхадныя. А за ўсё лета дзіцячых траўмаў тут неяк налічылі аж сем тысяч.
Магілёўская абласная філармонія запускае музычны анлайн-марафон у падтрымку медыцынскіх работнікаў «Рукі, якія даруюць жыццё». Пра гэта паведаміла рэжысёр установы культуры Яніна Даніленка.