Архіў навін
Высакаякасная медыцынская дапамога стане больш даступнай для жыхароў рэгіёнаў Магілёўшчыны. У Кіраўску на базе цэнтральнай раённай паліклінікі ствараюць сучасны комплекс экспрэс-дыягностыкі.
У мінулым годзе тут пачалася маштабная рэканструкцыя. Грашыма падтрымала абласная інвестыцыйная праграма. Здаць раённую паліклініку плануюць да канца лета. Акрамя будынка, абновіцца медыцынскае абсталяванне, прыйдуць маладыя медыкі розных спецыяльнасцяў.
Мост– сімвал новых магчымасцяў Слаўгарадскага раёна. Левы і правы берагі ракі Сож цяпер злучыў маставы пераход даўжынёй у паўкіламетра.
Раней у цёплы сезон даводзілася карыстацца пантонным мостам. А з надыходам халадоў трапіць на левы бераг–там, дзе Блакітная крыніца, – і зусім можна было толькі ў аб’езд, даўжынёй больш за сотню кіламетраў. Цяпер жа–прыгажосць, зручнасць, а яшчэ і вялікія планы на сацыяльна-эканамічнае развіццё левабярэжжа.
Заяўку на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў можна падаць да 30 верасня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.
Першымі паўфіналістамі чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе сталі «Кіраўск-СДЮШАР» і «Брэст».
Кіраўчане сталі пераможцамі рэгулярнага сезону, набраўшы ў 15 праведзеных гульнях 37 ачкоў пры розніцы мячоў 101:50. У чацвёртым туры, які праходзіў у Мазыры, лідары сезона адолелі «Брэст» з лікам 4:3 і ў авертайме «Шучын» – 6:4, а таксама саступілі ў дадатковы час дзеючаму чэмпіёну краіны «Гроднааблспорту»– 7:8. Другімі фінішавалі брэстаўчане, якія разграмілі кобрынскае «Палессе» з вынікам 14:3 і ўзялі верх над Гродзенскай дружынай–4:2.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 ліпеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Праект па абазначэнні славутасцяў Крычаўскага раёна QR-кодамі ўжо стартаваў. У парку Перамогі горада QR-кодамі абазначылі помнік воінам-інтэрнацыяналістам і памятны знак у гонар 100-годдзя ўтварэння пагранічных войскаў. Пра гэта паведаміў дырэктар ДУК «Гістарычны музей Крычава» Уладзімір Мішчанка.
Цяпер турысты могуць атрымаць гістарычную даведку, адсканаваўшы код пры дапамозе смартфона. Крычаўскія школы сталі выкарыстоўваць QR-коды для правядзення гістарычных квэстаў. Інтэрактыўныя тэхналогіі робяць больш даступнымі інфармацыю пра гісторыю Крычаўшчыны.
На афіцыйным сайце Камітэта дзяржкантролю размешчаны планы выбарачных праверак у абласцях і г.Мінску на другое паўгоддзе 2020 года.
Усяго кантралюючымі і нагляднымі органамі на названы перыяд па краіне запланавана 2598 праверак. З іх 338 будуць праведзены ў Магілёўскай вобласці.
На Магілёўшчыне праверкамі будзе ахоплена 292 суб’екты. Найбольшая колькасць запланавана Мінпрацы і сацабароны (62, або 18,3%), МНС (61, або 18,0%). Удзельная вага праверак органаў Камітэта дзяржкантролю ў планах другога паўгоддзя складае 2,7%.
Камітэт працы, занятасці i сацыяльнай абароны Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што ў Магілёўскай вобласці выплата пенсій і дапамог аб’ектамі паштовай сувязі будзе праводзіцца ў ліпені 2020 года датэрмінова:
2 ліпеня – за 5 чысло;
у раённых цэнтрах і сельскай мясцовасці 4 ліпеня – за 6 чысло.
Переводчик