Архіў навін

Свята народнага касцюма адбудзецца на Купалле ў Александрыі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама.
Выдача сертыфікатаў ЦТ пачнецца ў Беларусі з 24 ліпеня, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк газеце «СБ. Беларусь сегодня». «Выдаваць сертыфікаты мы пачнём з 24 ліпеня, а па рэзервовых днях - з 29 ліпеня. Абітурыенты паспеюць падаць дакументы для ўдзелу ў конкурсах у ВНУ і каледжы», - сказаў Юрый Міксюк.
У трэцім працоўным семестры, дэвіз якога «#Працуем_разам!», Магілёўскі абласны штаб студэнцкіх атрадаў плануе працаўладкаваць каля 3 тыс. хлопцаў і дзяўчат. І хоць афіцыйнае адкрыццё семестра запланавана ў Дзень моладзі, ужо сёння ў студатрадах рэгіёна працуе 100 чалавек. Так, будаўнічы атрад імя К. П. Арлоўскага працуе ў ААТ «Будаўнічы трэст № 17 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга». 30 байцоў занятыя на ўзвядзенні сучаснай лыжаролернай трасы са стрэльбішчам і адміністрацыйным будынкам у Чавусах, жылых дамоў у Магілёве, аграгарадку Вейна і інш.
Першыя донары з Магілёва здалі плазму з антыцеламі да COVID-19. Гэтую частку крыві цяпер пераліваюць пацыентам, якія праходзяць лячэнне, і вельмі спадзяюцца, што яна дапаможа паскорыць працэс выздараўлення. Валянціна Лысава–першая жыхарка рэгіёна, якая стала донарам імуннай плазмы. Пасля каранавіруснай інфекцыі ў яе крыві ўтварыліся імунаглабуліны супраць віруса SARS-CoV-2, які і з’яўляецца ўзбуджальнікам COVID-19. З іх дапамогай імунная сістэма магіляўчанкі змагалася з вірусам. На медыцынскай мове такая плазма называецца реканвалесцэнтнай.
Дзеянне Указа № 235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці» працягнута яшчэ на пяць гадоў. Мэта – комплекснае развіццё сямі сельскіх раёнаў і павышэнне ўзроўню жыцця людзей. Што зроблена за пяць гадоў і якія змены чакаюць паўднёвы ўсход у найбліжэйшую пяцігодку – пра гэта пагаварылі ў студыі праграмы «Днями». Госць – старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Мудрагелаў.
Асабісты прыём грамадзян правядзе 19 чэрвеня з 10.00 да 12.00 у Дрыбінскім раённым выканаўчым камітэце (г.п. Дрыбін, вул. Леніна, 35) начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Алег Мікалаевіч Дземенкавец.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі правядзе рэспубліканскі сямейны інтэрнэт-чэлендж «#раЗАм з бацькам», прымеркаваны да Дня бацькі, паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Юлія Зінкевіч.
Прыём дакументаў у першыя класы школ Беларусі пачнецца 12 чэрвеня, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.