Архіў навін

Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Чжэцзян маюць намер прапрацаваць пытанне ўстанаўлення пабрацімскіх сувязяў. Такая дамоўленасць дасягнута сёння падчас цырымоніі адкрыцця кітайскай анлайн-выставы «Садовы стыль і будаўніцтва», паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця.
У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з 12 чэрвеня пачала працу «гарачая тэлефонная лінія» па пытаннях незаконнага звальнення работнікаў. Патэлефанаваць на яе можна па нумары 8017 373 82 94 з 10.00 да 12.00 і з 14.00 да 16.00. З 15 чэрвеня аналагічныя прафсаюзныя лініі будуць даступныя ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Магілёўскі абласны тэатр лялек 24 чэрвеня пачне сезон са спектакля «Прыгоды Бураціна, або таямніца Залатога ключыка». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Гэта займальная гісторыя пра тое, як лёгка пайсці па няправільным шляху. У пастаноўцы Бураціна аказваецца галоўным героем прыгодніцкага трылера. Рэдкі дзіцячы спектакль валодае такой энергетыкай: на сцэне арганічна ўзаемадзейнічаюць музыка, святло і праекцыйная карцінка. Дзеянне адбываецца вельмі дынамічна: дэкарацыі і героі мяняюцца пастаянна…
Арганізацыйны камітэт і журы конкурсу «На самае лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2019 год» вызначылі яго пераможцаў і лаўрэатаў, інфармуе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. У іх ліку –прадстаўнікі Магілёўшчыны.
Фестываль вулічнай культуры DOMA пройдзе ў сталіцы Прыдняпроўскага краю 15–28 чэрвеня. 29 творчых маладых людзей з горада на Дняпры, Віцебска і Мінска будуць упрыгожваць абласны цэнтр мураламі (велізарны малюнак, які нанесены на сцяну будынка або збудавання) і графіці да Дня горада Магілёва. Плануецца стварэнне двух муралаў па вул. Ціміразеўская, 36 і Першамайская, 50, расквечванне больш за 10 цеплапунктаў у цэнтры.Таксама арт-аб’ектамі стануць платы ў дварах.
Праекты моладзі Магілёўскай вобласці будуць змагацца за перамогу ў нацыянальным этапе міжнароднай бізнес-гульні «Пачынаючы фермер». Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».
Новая партыя экспрэс-тэстаў на антыцелы да каранавіруса паступіла ў Магілёўскую вобласць. Пакуль гэта 500 штук, але іх запас будзе папаўняцца. Цяпер аналіз на антыцелы да каранавіруса можна зрабіць на платнай аснове па жаданні пацыента, але не ў кожнай паліклініцы, а пакуль толькі ў цэнтральнай паліклініцы Магілёва. Гэта можа спатрэбіцца для турызму або рабочай камандзіроўкі за мяжу. Бясплатныя экспрэс-тэсты на антыцелы робяць толькі па сведчаннях і ў медустановах па месцы жыхарства.