Архіў навін

Каманда Магілёўскай вобласці, набраўшы 225 ачкоў, выйграла Кубак Беларусі па жаночай барацьбе 2020 года, які завяршыўся ў сталічным Палацы спорту. Прадстаўніцы гэтай дружыны першынствавалі адразу ў шасці вагавых катэгорыях. Перамогі святкавалі Наталля Варакіна (50 кг), Заліна Сідакова (55 кг), Ірына Курачкіна (57 кг), Аліна Максімава (62 кг), Яўгенія Андрэйчыкава (65 кг) і Таццяна Лявоненкава (72 кг). Другое месца занялі спартсменкі з Гомельскай вобласці, на рахунку якіх 174 ачкі. Вікторыю ў іх радах святкавала віцэ-чэмпіёнка гульняў-2016 Марыя Мамашук.
Астанкі дзевяці байцоў Чырвонай Арміі перапахавалі сёння непадалёк ад вёскі Раксалянка Бабруйскага раёна. Пра гэта карэспандэнту паведаміў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама Дзмітрый Вяроўкін.
Рэгіянальны этап рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года» ў Магілёўскай вобласці пройдзе анлайн. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласной арганізацыі ГА «БРСМ».