Архіў навін

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 409, якім прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне з 1 снежня 2020 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Згодна з дакументам, працоўныя пенсіі вырастуць у сярэднім на 5,4% (з Br458,25 у лістападзе гэтага года да Br483 у снежні). БЕЛТА
У Магілёве ўвялі масачны рэжым. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Паводле атрыманай інфармацыі, Магілёўскі гарвыканкам дапоўніў комплексны план мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання COVID-19 на тэрыторыі абласнога цэнтра ў перыяд уздыму захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, зацверджаны рашэннем гарадскога выканаўчага камітэта ад 9 верасня 2020 года №6-330.
У Магілёўскай вобласці плануецца рэалізаваць інавацыйны праект, накіраваны на павышэнне бяспекі дарожнага руху і зніжэнне выдаткаў па зімовым стане аўтадарог на аснове ўкаранення новых тэхналогій.