Архіў навін

Вынікі ўборачнай кампаніі Магілёўскай вобласці сёлета паказалі, што пры граматных падыходах, адказнай працы і выкананні ўсіх неабходных тэхналогій можна атрымаць высокі ўраджай. Каравай рэгіёна склаў больш за 1 млн т збожжа. А Магілёўскі, Шклоўскі і Горацкі раёны перасягнулі статысячную мяжу. Карэспандэнты адправіліся ў Магілёўскі раён, каб даведацца, у чым сакрэт поспеху найлепшых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў краю.
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці падчас праверкі аднаго з найбуйнейшых у Рэспубліцы вытворцаў піва – ЗАТ «Бабруйскі бровар» – выяўлены шэраг парушэнняў і недахопаў пры ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці. У іх ліку парушэнні заканадаўства аб цэнаўтварэнні, якія пацягнулі неабгрунтаванае завышэнне коштаў на шэраг тавараў на больш чым Br100 тыс., бухгалтарскага ўліку, заканадаўства аб адходах, невыкананне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый і іншыя.
Гарады-пабрацімы Ішым і Бабруйск сёння правялі бізнес-сустрэчу ў рэжыме анлайн. Дыялог быў арганізаваны ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця» і Бабруйскім гарадскім выканаўчым камітэтам пры падтрымцы дэпартамента інвестыцыйнай палітыкі і дзяржаўнай падтрымкі прадпрымальніцтва Цюменскай вобласці і адміністрацыя горада Ішым. Мэтай сустрэчы стала ўмацаванне ўзаемаадносін, павышэнне інвестыцыйнай актыўнасці і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.
У бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень–кастрычнік гэтага года паступіла Br 1 234,7 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Па словах суразмоўцаў, даходы бюджэту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на Br122,2 млн., або 11% у фактычным вылічэнні.
Дыягностыку на каранавірус можна праводзіць метадам ПЦР – калі бяруць мазок. Такія аналізы робяць у 5 лабараторыях Магілёўскай вобласці: 2 – у Бабруйску, 3 – у Магілёве. І, дарэчы, толькі лабараторыя абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі праводзіць дыягностыку для выезду за мяжу.
З новага года ў аб’ектах грамадскага гандлю будзе забаронены аднаразовы пластыкавы посуд. Многія магілёўскія рэстараны, бары, кафэ даўно выкарыстоўваюць посуд і ўпакоўку з прыроднага матэрыялу. Ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама ўдакладняюць: у Магілёве аб’екты грамадскага харчавання з пачатку года паступова пачалі замяняць аднаразовы посуд на экалагічна бяспечны матэрыял. Некаторыя рэстаратары, напрыклад, трубачкі для кактэйляў замовілі з кардону. Лыжкі, відэльцы – з дрэва. Да таго ж з прыроднага матэрыялу аднаразовы посуд выглядае эстэтычна.
У выставачнай зале КК «Музей гісторыі Магілёва» сёння ў 13.00 адкрыецца дабрачынная выстава творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Сэрца на далоні». Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Тут будзе прадстаўлена больш за 100 работ аўтараў з Салтанаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Ленінскага раёна г. Магілёва, Магілёўскай гарадской арганізацыі інвалідаў, фонду «Блакітныя берагі», Магілёўскага гарадскога цэнтра папраўчага навучання і рэабілітацыі і інш.
Навучэнец Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгенія Глебава Ягор Дудко стаў уладальнікам гран-пры II Міжнароднага конкурсу юных вакалістаў імя Ф. Шаляпіна. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце спецыяльнага цыкла Наталля Алісеева. Арганізатарам конкурсу выступаў Беларускі саюз музычных дзеячаў пры падтрымцы Міністэрства культуры. Сёлета творчае спаборніцтва хлопчыкаў і юнакоў ад 9 да 20 гадоў праводзілася дыстанцыйна ў 2 туры.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лістапада падпісаў указ № 442 «Аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў», якім на 6 месяцаў падаўжаецца тэрмін дзеяння даведак юрыдычных і фізічных асоб, калі яны страчваюць тэрмін дзеяння з 10 лістапада 2020 года па 10 мая 2021 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Напрыклад, калі тэрмін дзеяння дазволу мінае 1 снежня гэтага года, то ён падаўжаецца аўтаматычна да 1 чэрвеня 2021 года.