Архіў навін

У фінскім Кантыялахці завяршыўся першы этап Кубка свету па біятлоне. Яго праграма была кароткай: спартсмены разыгралі медалі ў індывідуальных гонках і спрынтах. Дзінара Алімбекава паказаланай лепшы вынік у кар’еры – яна заняла 6-е месца. Алімпійская чэмпіёнка цяпер 4-я ў агульным заліку Кубка свету, як паведамляецца на сайце Беларускай федэрацыі біятлона. Як паведамляецца на афіцыйным сайце федэрацыі, у індывідуальнай гонцы Дзінара Алімбекава паказала найлепшы вынік сярод беларусак і найлепшы вынік у кар’еры на этапах Кубка свету.
Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат» запрашае 1 снежня ў кінатэатры «Радзіма», «Чырвоная Зорка», «Космас», «Ветразь» (малыя залы) на кінапаказ, прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам. Увазе гледачоў будзе прапанаваны дакументальны фільм «Наркотыкі. Сакрэты маніпуляцыі» (Расія, 2016 г., 37 мін., 12+) аб праблеме наркаманіі сярод моладзі. Аўтары расказваюць пра хітрыкі наркадзяльцоў, алгарытмы ўцягвання падлеткаў у наркаманію. Фільм накіраваны на прадухіленне мноства фатальных памылак, асабліва ў падлеткавым узросце.
Ідэнтыфікаваць чалавека па кроплі крыві ці воласе, дапамагчы ўстанавіць абставіны таго, што адбылося, знайсці злачынца і не дапусціць пакарання невінаватага – у гэтым праваахоўнікам дапамагаюць эксперты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Адзін з іх – Зінаіда Ярошчанка, дзяржаўны медыцынскі судовы эксперт-біёлаг упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці. Менавіта яна стаяла ля вытокаў судова-генетычнай экспертызы ў Магілёўскай вобласці і ўжо 20 гадоў працягвае ў гэтым кірунку працаваць на сумленне.
Творчы калектыў народнага тэатра Палаца культуры вобласці атрымаў перамогу ў міжнародным анлайн-конкурсе #Дзеці Святла BeVictory (г. Масква). Пра гэта паведамляецца на сайце ўстановы кудьтуры. Гран-пры фестывалю ў намінацыі «Тэатр» калектыву ўручылі за спектакль-гульню для дзяцей па п’есе расійскага драматурга Рагіма Мусаева «Мяу, гаў і чык-чырык». Аўтар музыкі, аранжыроўшчык – Аляксандр Нурыханаў. Рэжысёр-пастаноўшчык, кіраўнік тэатра – Аліка Кускова.
У мінскім Палацы спорту прайшоў Міжнародны турнір па боксе памяці Героя Савецкага Саюза Віктара Лівенцава. Ён праходзіў у фармаце матчавых сустрэч з удзелам каманд Беларусі, Іспаніі, Францыі і Украіны. Баі ішлі ў алімпійскіх вагавых катэгорыях – пяці ў жанчын і васьмі ў мужчын. Беларускія баксёры сталі пераможцамі турніру, набраўшы 60 ачкоў. На другім месцы каманда Украіны (46), трэцяе месца падзялілі каманды Іспаніі і Францыі.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 1 снежня намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка. З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 32 26 63 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва. Рэд.
Прамую тэлефонную лінію 5 снежня правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.