Архіў навін

Базавая стаўка ў Беларусі з 1 студзеня 2021 года вырасце да Br195. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 18 лістапада 2020 года нумар 659, паведамілі ў прэс-службе ўрада. Цяпер базавая стаўка складае Br185. Базавая стаўка прымяняецца пры аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.
Фінал абласнога каманднага турніру па праграмаванні CodingFest адбудзецца 20 лістапада. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця. Па словах кіраўніка праекта Святланы Януковіч, восеньскі конкурс стаў чаканым многімі профільнымі ўстановамі адукацыі, а з мінулага года ўнесены ў пералік стартап-мерапрыемстваў Міністэрства эканомікі. Тут пачынаючыя праграмісты могуць сустрэцца са спецыялістамі і атрымаць рэкамендацыі па створаным праграмным прадукце.
Яркія альтанкі, арэлі і горкі, пясочніцы, спартыўная пляцоўка са скаладромам і бяспечным пакрыццём –тэрыторыя новых ясляў-сада №84 ужо прыцягвае погляды бабруйчан, якія праходзяць міма. І ўнутры трохпавярховага будынка работы ўвайшлі ў завяршальную стадыю. Ужо зусім хутка радасны смех юных бабруйчан загучыць у яго сценах.
У абмеркаванні актуальнай тэмы прынялі ўдзел кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь–інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя, кіраўнікі ўстаноў аховы здароўя Магілёва і Бабруйска, навукоўцы, як перадае карэспандэнт сайта.
Магілёўская хрысціянская дабрачынная арганізацыя «Благо» перадала абласному супрацьтуберкулёзнаму дыспансеру мэблю для клінічнай лабараторыі. Гэта частка дапамогі медыкам у барацьбе з COVID-19.
Тры пажары ў Горацкім, Бялыніцкім і Клімавіцкім раёнах адбылося за суткі ў вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У складаных эпідэмічных умовах у зоне асаблівай рызыкі аказаліся людзі старэйшага ўзросту. Ім дапамагаюць валанцёры Чырвонага Крыжа. Каб засцерагчы сябе ад вірусных захворванняў, многія людзі сталага ўзросту сталі радзей наведваць крамы і іншыя грамадскія месцы. Добра, калі пажылым дапамагаюць унукі. А вось адзінокім пенсіянерам у гэты час прыходзіцца няпроста. Але і яны могуць разлічваць на дапамогу–валанцёраў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Нумары «гарачай лініі»: 201 – з мабільнага або 122 з гарадскога тэлефона.
Савет Міністраў зацвердзіў пералік горадабудаўнічых праектаў, заказ на распрацоўку якіх падлягае размяшчэнню ў 2021 годзе. Адпаведную пастанову ад 16 лістапада 2020 года №649 афіцыйна апублікавалі сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У пералік увайшлі 24 горадабудаўнічыя праекты. Для Магілёўскай вобласці –тры. У прыватнасці, будзе распрацаваны генеральны план для Магілёва. Акрамя таго, генеральныя планы распрацуюць і для зоны адпачынку рэспубліканскага значэння «Чыгірынка».
Новенькая –невялікая, але ўтульная і сучасная –гарадская лазня адкрылася ў Мсціславе. Будынак узвялі з нуля ў рэкордна кароткія тэрміны – за восень – сіламі Клімавіцкай ПМК № 256. Грошы на будаўніцтва выдзеліў абласны бюджэт. Аб’ект для горада значны. З пытаннем, калі ім вернуць грамадскую лазню, жыхары Мсціслава не раз звярталіся ў райвыканкам. Паводле слоў прэс-сакратара старшыні Магілёўскага аблвыканкама Юрыя Пракапенкі, уздымалі яны тэму аб неабходнасці адкрыцця ў райцэнтры грамадскай лазні і на ўзроўні вобласці.
Магілёўскі інстытут МУС правёў анлайн-конкурс «#Элементарна_Ватсан». Яго ўдзельнікамі сталі каля 300 школьнікаў з усёй рэспублікі. Пра гэта расказала афіцыйны прадстаўнік установы адукацыі Марына Грамыка.