Архіў навін
Прамую тэлефонную лінію правядзе 25 ліпеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады Магілёўскай вобласці вызначаны месцы для агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Традыцыйна, як адзначаюць у абласной камісіі, да іх, перш за ўсё, адносяцца размешчаныя на ўчастках для галасавання інфармацыйныя стэнды.
Сярод іншых дазволеных месцаў – дошкі аб’яў, стэнды, вітрыны прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый гандлю, грамадскага харчавання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, бытавога абслугоўвання, а таксама будаўнічых і праектных арганізацый, устаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту.
Пазітывам, энергіяй мэтанакіраванасці і веры ў свае сілы, душэўнай цеплынёй да малой радзімы быў напоўнены адкрыты дыялог з удзельнікамі рэспубліканскага цягніка «#Беларусь. Моладзь. Натхненне». Гутарка праходзіла сёння ў сценах Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.
Рэкордны ўраджай зялёнага гарошку вырасцілі ў гэтым годзе аграрыі ў Быхаўскім раёне. Пра гэта расказаў галоўны аграном ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод» Генадзь Варакса.
У школах Магілёўшчыны ў новым навучальным годзе плануюць прыняць каля 12 тысяч першакласнікаў, – пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі. У той жа час ва ўстановах адукацыі чакаюць каля 300 маладых спецыялістаў. Дакладныя даныя будуць у сярэдзіне жніўня.
У Магілёве некаторыя таксі запусцілі паслугу аплаты праезду з дапамогай QR-кода. Да сённяшняга дня ў пералік відаў транспарту, у якіх можна было разлічыцца за праезд праз мабільны дадатак «Аплаці™», уваходзілі аўтобусы, тралейбусы, маршрутныя таксі. Цяпер гэты спіс папоўніўся звычайнымі таксі. Першапраходцам ва ўкараненні новай сістэмы аплаты праезду стала адна з магілёўскіх кампаній. Зразумець, у якой машыне можна аплаціць праезд праз QR-код, дапамагае налепка «Аплаці.Транспарт».
Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка наведаў бабруйскую друкарню імя А. Т. Непагодзіна і медыяхолдынг «Бабруйскае жыццё», паразмаўляў з прадстаўнікамі працоўных калектываў і адказаў на іх пытанні.
З Віцебска 18 ліпеня стартуе рэспубліканскі моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне». Праект Міністэрства адукацыі, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай чыгункі аб’яднае больш за 80 хлопцаў і дзяўчат ад 18 да 31 года з розных рэгіёнаў –таленавітых навучэнцаў, студэнтаў, маладых навукоўцаў, спартсменаў, працоўную і сельскую моладзь, удзельнікаў студатрадаўскага руху, валанцёраў, блогераў.
З пачатку года ў службе занятасці Магілёўскага гарвыканкама заключылі каля 30 дагавораў на часовае працаўладкаванне падлеткаў.
720 школьнікаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыівырашылі правесціканікулы з карысцю. Для школьнікаў гэта і вопыт, і першы афіцыйны запіс у працоўную кніжку, і выдатная магчымасць зарабіць.
Каманда творчай і спартыўнай моладзі прадставіць Прыдняпроўскі край на тэматычным свяце ў межах XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Паці пройдзе ў фармаце фэсту «#YouthDays2020». У гэтым годзе ён размесціцца ў дзвюх лакацыях: #SportYouth і #CreativeYouth.
У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці з 20 па 24 ліпеня будзе праводзіцца «гарачая лінія» з насельніцтвам па выяўленні фактаў неабгрунтаванага (незаконнага) звальнення наймальнікамі работнікаў.
У названыя дні з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 грамадзяне па тэлефонах (8 0222) 62-47-73, (8 0222) 62-47-84 і (8 0222) 62-47-75 могуць паведаміць спецыялістам камітэта інфармацыю аб іх звальненні наймальнікамі (альбо прымусе да звальнення), а таксама нясвоечасовай выплаце заработнай платы.
Уладзіславу Ложкіну 18 гадоў. У мінулыя выхадныя ён упершыню выйшаў у стартавым складзе на матч вышэйшай лігі. Перайшоўшы з дубля мінскага «Дынама»ў арэнду ў «Смалявічы», хлопец не разгубіўся: забіў двойчы ў браму «Іслачы» і дапамог камандзе, якая напярэдадні пазбавілася большасці гульцоў асноўнага складу і галоўнага трэнера, дамагчыся трэцяй перамогі ў сезоне.
Прэм’еру спектакля «Раганосец» па п’есе Юрыя Куліка «Аднакласнікі або Дзень Птэрадактыля» рыхтуе народны тэатр Краснапольскага раённага Цэнтра культуры. Над пастаноўкай працуе рэжысёр Аляксандр Паплыка, расказалі ва ўстанове культуры.
Выпускнік факультэта матэматыкі і прыродазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Міхаіл Пагоцкі стаў уладальнікам звання «Найлепшы малады вучоны –2020» сярод навукова-адукацыйных устаноў СНД. Пра гэта распавялі ў прэс-цэнтры ВНУ.
У Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы завяршаюцца рамонтныя работы. Ужо зусім хутка юныя пацыенты змогуць паправіць здароўе ў яе абноўленых камфартабельных сценах. Паводле слоў намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Іны Воранавай, медтэхніка ўжо ўстаноўлена і наладжана, медперсанал да працы гатовы.
На пляжы Пячэрскага вадасховішча ў Магілёве і гарадскім пляжы Чавус па вул.Верхняялаўская адноўлена купанне дзяцей і дарослых. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У Слаўгарадскай цэнтральнай раённай бальніцы мадэрнізуюць сістэму ацяплення і гарачага водазабеспячэння, ужыўшы альтэрнатыўную, энергазберагальную тэхналогію на аснове геліякалектараў. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ТЭР Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Святлана Заграбанец.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц і яго намеснік Валерый Малашка наведалі Хоцімскі і Касцюковіцкі раёны.
Першую ў Беларусі серыйную вытворчасць палегчанай шклатары метадам NNPB запусцілі ў філіяле ААТ «Гродзенскі шклозавод»–«Ялізава» (Асіповіцкі раён Магілёўскай вобласці). Пра гэта паведаміў дырэктар філіяла Дзяніс Юрчанка.
Дзелавыя колы Магілёўскай вобласці і кітайскай правінцыі Цзянсу абмяркоўваюць перспектывы супрацоўніцтва на кантактна-кааперацыйнай біржы, якая праходзіць сёння ў рэжыме відэаканферэнцыі.
Міністэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыі для прадухілення распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый (у тым ліку COVID-19) пры правядзенні галасавання на выбарах Прэзідэнта, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Экафест пройдзе 25 ліпеня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
Паводле слоў суразмоўцаў, у межах мерапрыемства запланавана серыя пазнавальных лекцый ад экспертаў. Яны пакажуць, як пазбавіцца ад пераспажывання, ужыўшы «капсульных гардэроб» у сваё жыццё і шафу, навучаць свядома чытаць этыкеткі касметычных сродкаў, раскажуць, што такое zero waste і як укараніць гэта ў сваё жыццё.
Арганізатары рыхтуюць мноства сюрпрызаў, у тым ліку розыгрыш каштоўных і экалагічных прызоў.
На днях камісіі пачнуць правяраць гатоўнасць устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці да новага навучальнага года. Пра гэта паведаміла дырэктар Магілёўскага абласнога цэнтра па забеспячэнні дзейнасці ўстаноў адукацыі Ганна Сіманоўская.
На падрыхтоўку ўстаноў адукацыі сёлета з абласнога бюджэту выдзелілі больш за Br11,4 млн. На гэтыя ж мэты традыцыйна выкарыстоўваюць сродкі з мясцовых бюджэтаў, спонсарскія сродкі і даходы школ ад уласнай дзейнасці. Сярод артыкулаў выдаткаў–капітальныя і бягучыя рамонты, закупка мэблі, абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Белтэлерадыёкампанія аб’явіла прыём заявак на ўдзел у нацыянальным адборачным туры дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2020». Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Агенцтва тэленавін.
Мы павінны забяспечыць камфортнае пражыванне людзей у кожным кутку краіны. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава ў час пасяджэння Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі, якое прайшло ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці.
Райспажыўтаварыствы вобласці нарыхтавалі больш за 70 тон чарніц. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела нарыхтовак, знешнеэканамічнай дзейнасці і рынкаў Магілёўскага аблспажыўсаюза Аляксей Сіроцін.
У гэтым сезоне каштоўная лясная ягада саспела пазней, чым звычайна. Таму нарыхтоўка цяпер у самым разгары. Яе вядуць у пяці раёнах рэгіёна. Лідзіруюць па аб’ёмах Глускі, Асіповіцкі і Кіраўскі. Чарніцы ў насельніцтва прымаюць сельскія магазіны. Закупачная цана на ягаду – 3 рублі 80 капеек за кілаграм.
Цэнтрвыбаркам сёння на пасяджэнні зарэгістраваў пяць кандыдатаў у Прэзідэнты.
Зарэгістраваны Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская, Сяргей Чэрачань.
У панядзелак Круглае наведала прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант. Тут яна правяла дзве сустрэчы: з калектывам будаўнікоў ПМК-266 непасрэдна на прадпрыемстве і з актывам раёна ў будынку РДК. Пасада прэс-сакратара Прэзідэнта наводзіла на думку, што гаворка пойдзе пра нейкую агітацыю. Смею заўважыць, што аб маючых адбыцца выбарах якраз гаварылася менш за ўсё. Бо кожны грамадзянін, зайшоўшы ў кабінку для выбаршчыка 9 жніўня, усё роўна застанецца сам-насам і мае права паступіць так, як яму здаецца правільным.
Хрэсны ход з Магілёва ў Баркалабава зробяць праваслаўныя паломнікі 23 ліпеня. Шэсце прымеркавана да свята ў гонар Баркалабаўскага абраза Божай Маці, які адзначаецца 24 ліпеня.
Холдынг «Бабруйскаграмаш» выпускае больш за 150 найменняў прадукцыі і шмат мадыфікацый, каб была магчымасць аператыўна рэагаваць на патрабаванні любога рынку. Сучасныя тэхналогіі высокай дакладнасці дазволілі перайсці ад буйнасерыйнай да дробнасерыйнай вытворчасці.
Сярод актуальных распрацовак – бочкі для ўнясення вадкіх угнаенняў ёмістасцю ад 3-х да 20-ці тон. Бабруйская тэхніка працуе больш чым у 50 краінах. У апошнія гады да традыцыйных партнёраў – Расіі, Казахстана, Украіны – дадаліся новыя: скандынаўскія, балканскія і афрыканскія краіны, В’етнам.
Переводчик