Архіў навін

У Магілёўскім раёне знялі абмежавальныя меры па купанні. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Па выніках апошніх лабараторных даследаванняў якасць вады на рацэ Днепр у аграгарадку Палыкавічы, а таксама возеры ў вёсцы Вільчыцы стабілізавалася. Узятыя пробы цалкам адпавядаюць гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках.
Ідэі «Купалля» і народнага касцюма скразной ніткай будуць праходзіць праз усе мерапрыемствы свята «Александрыя збірае сяброў». На гэта звярнуў увагу падчас тэматычнай прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.
Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі 11 і 12 ліпеня для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Лёс простага беларуса, яго жыццёвы шлях і любоў да малой радзімы стануць галоўнымі тэмамі гала-канцэрта «Мая Александрыя» на рэспубліканскім свяце «Купалле». Пра гэта падчас тэматычнай прэс-канферэнцыі расказала начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Ірына Дрыга.
Спецыяльны турыстычны маршрут «Купальскае кальцо» распрацаваны для гасцей рэспубліканскага свята «Александрыя збірае сяброў», які пройдзе ў Шклоўскім раёне 11–12 ліпеня. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай святу, расказала дырэктар прадпрыемства «Магілёўаблтурыст» Алена Карпенка.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў сёння назначэнне Андрэя Седукова старшынёй Крычаўскага райвыканкама. Цяпер Андрэй Седукоў займае пасаду намесніка старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама.
У Магілёўскай вобласці сфарміраваны склад 731 участковай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у іх будзе працаваць 8110 чалавек. Больш за 77% ад агульнай колькасці членаў камісій (6297 чалавек) складаюць жанчыны, паведамілі ў Магілёўскай абласной камісіі.
Лаўрэатамі спецыяльнай прэміі «Дасягненне» Магілёўскага гарвыканкама сталі 14 заслужаных людзей абласнога цэнтра. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Цырымонія ўручэння ўзнагарод пройдзе 26 чэрвеня ва ўрачыстай абстаноўцы з удзелам ганаровых гасцей на пляцоўцы каля гарадской Ратушы. Пачатак у 12.30. Сярод найлепшых – прадстаўнікі 14 сфер народнай гаспадаркі і грамадскай дзейнасці: «Прамысловасць» – Віталь Мартынаў, дырэктар сумеснага закрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод»;
Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE Пошукавікі клуба «Віккру» знайшлі на Буйніцкім полі астанкі шасці байцоў Чырвонай Арміі. Па асабістых рэчах спецыялісты змаглі ўстанавіць прозвішча аднаго з іх. Пра гэта паведаміў кіраўнік пошукавага клуба «Віккру» гісторык Мікалай Барысенка.
22 чэрвеня 2020 года споўнілася б 100 гадоў ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, удзельніку Парада Перамогі 1945 года ў Маскве, Ганароваму грамадзяніну Чавускага раёна, ветэрану працы Уладзіміру Васільевічу Марчанку. Ён усяго паўгода не дажыў да гэтай даты… Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE
Да Дня горада ў Магілёве разгорнецца «ЧытайСквер» «753 старонкі...». Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Карла Маркса Алена Шэпелева. «28 чэрвеня ў скверы 40-годдзя Перамогі з 12.00 да 18.00 для гасцей свята будуць працаваць разнастайныя тэматычныя пляцоўкі: выставы і фотасесіі, свабодная зона для чытання, падрыхтаваная музычна-забаўляльная праграма і многае іншае», – расказала Алена Шэпелева.
Калі весці са студэнтамі адкрыты дыялог, ніхто з іх не пойдзе выказвацца на вуліцы. Такім меркаваннем падзяліўся рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, доктар гістарычных навук, прафесар Дзяніс Дук.
Урад зацікаўлены ў новых падыходах да святкавання Дня беларускага пісьменства, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка сёння на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах.
Спецыяльную прэмію Магілёўскага аблвыканкама за дасягненні ў сацыяльнай сферы па выніках 2019 года ўручылі сёння ў Магілёве. Уладальнікамі высокай узнагароды стала 49 прадстаўнікоў розных прафесій, сярод якіх дзеячы культуры, педагогі, медыцынскія работнікі, журналісты і спартсмены.
Ваенна-патрыятычны праект «Вуліцы герояў» падрыхтавалі супрацоўнікі Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У 188-й гвардзейскай інжынернай брыгадзе, якая дыслакуецца пад Магілёвам, ідзе падрыхтоўка да Армейскіх міжнародных гульняў, паведамляецца на сайце Мінабароны. Адборачныя этапы вызначылі найлепшых вайскоўцаў, якія і сабраліся на базе брыгады. Прадстаўнікоў інжынерных войскаў адбіралі практычна ва ўсіх вайсковых частках і падраздзяленнях Узброеных Сіл.
Астанкі чатырох байцоў Чырвонай арміі выявілі пошукавікі клуба «Віккру» ў першы дзень раскопак на полі ля вёскі Цішоўка ў Магілёўскім раёне.
Кірмаш «Мясцовыя ініцыятывы для мікрарэгіёнаў развіцця» пройдзе 26 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці анлайн, паведамілі ў Міжнародным фондзе развіцця сельскіх тэрыторый. «Эпідэміялагічная сітуацыя закранула і праектную дзейнасць на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Сёлета падрыхтоўка і правядзенне кірмашу набудзе новы анлайн-фармат. Мерапрыемства пройдзе ў форме канферэнцыі на інфармацыйнай платформе Zoom», – адзначылі ў фондзе.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама 25 чэрвеня з 9.00 да 12.00 правядзе прамую тэлефонную лінію. З жыхарамі абласнога цэнтра будзе працаваць начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай і інфармацыйнай працы Юлія Пятроўна Гарзан. Па нумары тэлефона 41 88 13 можна задаць пытанні, што тычацца тлумачэння нормаў заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі прававых адносін (кантрактнай формы найму, істотных змяненняў умоў працы, звальнення і прымянення дысцыплінарных спагнанняў і інш.).
Праводзіцца акрэдытацыя журналістаў Магілёўскай вобласці для ўдзелу ў свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE
Аляксей Бабкоў – урач-рэнтгенолаг, загадчык рэнтгеналагічнага аддзялення Магілёўскай бальніцы № 1. У красавіку гэта аддзяленне стала важнай часткай інфекцыйнага шпіталя для каранавірусных пацыентаў. Першага пацыента з каранавірусам тут прынялі ў пачатку красавіка. Дарэчы, дзяўчыну паспяхова пралячылі і даўно выпісалі. Зараз хворых шмат. Але такую сітуацыю ў стацыянары прагназавалі і да яе падрыхтаваліся.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 27 чэрвеня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.