Архіў навін

Дата выдачы біяметрычных дакументаў стане вядомая пасля прыняцця нарматыўнага акта. У найбліжэйшы час чакаецца выданне адпаведнага заканадаўчага нарматыўнага прававога акта, які і пакладзе пачатак увядзенню біяметрыі ў Беларусі.
Дзяржава стварае ўсе ўмовы для вяртання дзяцей у біялагічныя сем’і. Пра гэта сказала намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ала Галушка падчас сустрэчы з магілёўскімі сем’ямі, прымеркаванай да акцыі «Нашы дзеці». Удзельнікамі сустрэчы сталі 24 сям’і. Усе яны былі непаспяховымі, каго-небудзь з іх пазбаўлялі бацькоўскіх правоў.
На тэрыторыі Магілёўскай вобласці праводзіцца комплекс наглядных і прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ па віне нецвярозых і бяспраўных вадзіцеляў. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. Як расказалі суразмоўцы, кантроль на дарогах Дзяржаўтаінспекцыя ўзмоцніць з 6 да 11 студзеня. Гэтымі днямі павышаная ўвага будзе надавацца своечасоваму выяўленню вадзіцеляў у стане ап’янення і бяспраўнікаў.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Варанюк правядзе 13 студзеня прыём грамадзян у фармаце прамой тэлефоннай лініі. З 10.00 да 12.00 па нумары (8017) 222-35-05 ён адкажа на пытанні грамадзян. Запісацца на прыём можна па тэлефоне + 375 (29)246-51-36.
У Камітэце дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці 12 студзеня будзе праводзіцца «гарачая лінія» з насельніцтвам па выяўленні фактаў нясвоечасовай выплаты заработнай платы. У названы дзень грамадзяне з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 па тэлефонах 8 0222 62-47-75, 8 0222 62-47-73 могуць паведаміць спецыялістам Камітэта дзяржкантролю інфармацыю аб парушэннях наймальнікамі тэрмінаў выплаты заработнай платы. Рэд.