Архіў навін
Мадэрнізаваная вытворчасць па перапрацоўцы макулатуры адкрылася ў ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак» у Шклове. Інвестпраект рэалізаваны пры падтрымцы аператара другасных матэрыяльных рэсурсаў, які вылучыў больш за Br16 млн, яшчэ Br0,7 млн прафінансавала папяровая фабрыка.
На днях у Магілёўскую вобласць прыедзе вакцына ад каранавіруса расійскай вытворчасці. Прывіваць у першую чаргу плануюць урачоў. Потым і іншых з групы рызыкі.
Вакцынацыя ад каранавіруса будзе добраахвотная і бясплатная. Прэпарат закупляюць з рэспубліканскага бюджэту. Гаворка пакуль не ідзе аб масавай вакцынацыі.
Br18,4 млн. дадаткова ўнеслі ў бюджэт плацельшчыкі Магілёўскай вобласці па выніках камеральнага кантролю за 2020 год. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Лясгасы Магілёўскай вобласці за мінулы год пасадзілі дрэвы на плошчы амаль 6,5 тыс. га. Пра гэта карэспандэнту расказаў намеснік кіраўніка па ідэалагічнай працы Магілёўскага ДВЛГА Сяргей Шах.
«Па выніках працы за мінулы год лясгасы рэгіёна высадзілі лясныя культуры на плошчы амаль 6,5 тыс. га, – сказаў Сяргей Шах. – Селекцыйным пасяўным і пасадачным матэрыялам створаны лясныя культуры на амаль 3 тыс. га. Акрамя таго, нарыхтавана амаль 870 тыс. куб. м ліквіднай драўніны пры планавым паказчыку 800 тыс. куб. м».
Для абмеркавання магчымых змяненняў, акумулявання прапаноў нацыянальны прафцэнтр і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны стварылі дыялогавую пляцоўку. Яе ўдзельнікі 15 студзеня разгледзелі ўнесеныя прафсаюзамі ініцыятывы.
Глава крестьянского фермерского хозяйства Анатолий Пискунов начал заниматься фермерством, можно сказать, одним из первых в стране — со второй половины 1992 года. Но сначала в том же году получил диплом агронома в Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. По целевому направлению стал работать по специальности в известном тогда колхозе-миллионере «17-й партсъезд» Горецкого района Могилевской области.
Переводчик