Архіў навін

У сувязі са значным паніжэннем тэмпературы Дзяржаўтаінспекцыя рэгіёна звяртаецца да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху і заклікае праяўляць павышаную ўвагу і асцярожнасць. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
У Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу па размеркаванні прыйшоў 21 малады спецыяліст. Сярод іх 2 педыятры, урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг, правізар-фармацэўт і 17 медыцынскіх сясцёр. Гасцінна прымаць моладзь у свой калектыў – ужо традыцыя для ўстановы. Да прысвячэння ў прафесію аматарскі тэатр медыцынскага калектыву падрыхтаваў спектакль па матывах любімага фільма «Карнавальная ноч». Разам з пастаяннымі ўдзельнікамі ў пастаноўцы дэбютавала і моладзь.
Урад падтрымаў прапанову ФПБ аб прыпыненні дзеяння пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2014 года № 744 «Аб аплаце працы работнікаў». Адпаведны праект дакумента ўжо падрыхтаваны.
У Магілёўскай вобласці падведзены вынікі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магаблвыканкама. Як расказалі ва ўпраўленні, трэці (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прайшоў у перыяд з 11 па 14 студзеня 2021 г. Усяго ў алімпіядах прынялі ўдзел 953 навучэнцы з усіх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці. Па выніках абласных алімпіяд пераможцамі стала 420 удзельнікаў. З іх 77 чалавек узнагароджаны дыпломамі I ступені, 119 – II ступені і 224 – III ступені.
Больш за 15 тысяч пасажыраў за першы месяц перавезлі новыя цягнікі ў зносінах Мінск–Магілёў і Мінск–Пінск. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі. З 13 снежня 2020 года ў зносінах Мінск–Магілёў штодня курсіруюць тры пары цягнікоў ДП6 міжрэгіянальных ліній бізнес-класа. Час у дарозе – менш за 3 гадзіны (ад 2 ч 44 мін да 2 ч 52 мін). На маршруце паміж Мінскам і Магілёвам прадугледжаны прыпынкі па станцыях Асіповічы, Ялізава і Нясета.
Да ўнясення змяненняў у пастанову Міністэрства аховы здароўя па пераліку лекавых сродкаў, якія адпускаюцца без рэцэпту, аптэкі маюць права прадаваць асобныя лекавыя прэпараты для інфузій без рэцэпту. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Магілёўскі завод «Строммашына» асвоіў вытворчасць палетных сталоў, прызначаных для перамяшчэння гружаных палет (спецыяльная тара плоскай прамавугольнай канструкцыі для спрашчэння і рацыяналізацыі пагрузачна-разгрузачных работ з дапамогай спецтэхнікі) у транспартных сістэмах аэрапортаў. Разліковы тэрмін службы палетнага стала – 10 гадоў, але яго можна і падаўжаць з выкананнем неабходнага капітальнага рамонту. Першая партыя сталоў у колькасці 50 штук выраблена і адгружана заказчыку, як паведамілі на прадпрыемстве.
У Магілёўскай вобласці вызначылі пераможцаў конкурсу «Навагодні дызайн у стылі МНС». Пра гэта паведаміла начальнік сектара ЦБЖіВА Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксандра Пруднікава. Як расказала суразмоўца, конкурс «Навагодні дызайн у стылі МНС» быў арганізаваны ў снежні 2020 года ў межах рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» па ініцыятыве Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС і галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.
Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняў рашэнне № 79 аб працягу да 31марта 2021года тэрміну часовага ўвозу транспартных сродкаў для асабістага карыстання, увезеных у перыяд з 1марта 2019 да 31марта 2020 года без мытнага дэкларавання. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Магілёўскай мытні.