Архіў навін

На Магілёўшчыне стартуе рэгіянальная дабрачынная акцыя «Браты нашы меншыя», накіраваная на аказанне дапамогі бяздомным жывёлам, якія знаходзяцца ў прытулках, на ператрымцы ў валанцёраў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры абласнога камітэта ГА «БРСМ». Як патлумачылі суразмоўцы, прыняць удзел у акцыі можа любы жадаючы. Для гэтага неабходна набыць тавары для жывёл, напрыклад, сухія кармы, крупы, супавыя наборы, кансервы для катоў і сабак, напаўняльнікі, медыкаменты і інш. прадукцыю і перадаць пакупкі ў камітэт БРСМ для МГААЖ «Добрае Сэрца» і БГААЖ «Дабрадзейнасць».
Меры па падтрымцы работнікаў і арганізацый у перыяд неспрыяльнай эпідэмічнай сітуацыі працуюць у Беларусі. Што кажа заканадаўства? 8 студзеня 2021 года ўступіў у сілу ўказ № 512 «Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Ім унесены дапаўненні ў пункт 14 указа № 143 «Аб падтрымцы эканомікі». Гэта сацыяльна-эканамічныя меры падтрымкі работнікаў і арганізацый у перыяд неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў цэлым адобрыў увядзенне ў краіне біяметрычных дакументаў, але асобныя моманты даручана дадаткова прааналізаваць і дапрацаваць. Аб гэтым стала вядома па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы. Дата, з якой пачнуць выдаваць такія дакументы, пакуль не вызначана. Яна будзе прапанавана Прэзідэнту ў праекце ўказа, калі ўсе нюансы будуць улічаны.
За выхадныя ў Магілёўскай вобласці адбылося 9 пажараў, на якіх загінулі 3 чалавекі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. «У пятніцу, 22 студзеня, прыйшоўшы наведаць 77-гадовага брата, які адзін пражываў у жылым доме па вул. Рабчэўскага ў Клімавічах, жанчына выявіла задымленае памяшканне і гаспадара жылля без прыкмет жыцця, – распавяла Вольга Нехарошых. – Пажару як такога і не было – з-за тлення пасцельнай бялізны і прагару падлогі ў хаце закураны сцены і маёмасць у пакоі».
Прямую телефонную линию 30 января проведет заместитель председателя облисполкома – Валерий Анатольевич Малашко. С 9.00 до 12.00 по номеру (8 0222) 50-18-69 он ответит на вопросы жителей Приднепровского края.
Аб выніках развіцця Магілёўскай вобласці і планах на бліжэйшы час ішла размова падчас даклада Прэзідэнту старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца. Відавочна, што рэгіён выйшаў з аўтсайдараў, але і працы наперадзе яшчэ нямала. Падрабязнасцямі праведзенай размовы губернатар падзяліўся ў вячэрнім эфіры тэлеканала «Беларусь 1». Прапануем увазе чытачоў друкаваную версію інтэрв'ю.