Архіў навін

У Беларусі ўступная кампанія 2021 года істотна не зменіцца. Пра гэта расказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў праграме «Неделя» на тэлеканале СТВ. «Кіраўнік дзяржавы даручыў распрацаваць новыя правілы паступлення ў ВНУ. Але адразу хачу падкрэсліць, што ўступная кампанія 2021 года, якая пачнецца з абвяшчэння лічбаў прыёму на канкрэтныя спецыяльнасці, істотна не зменіцца. Для ўнясення змен неабходны час, каб абітурыент мог зарыентавацца і падрыхтавацца, у нас часу для гэтай кампаніі ўжо няма», – адзначыў міністр.
Міністэрства юстыцыі вызначыла парадак выезду натарыусаў у аграгарадкі і іншыя населеныя пункты. Адпаведная пастанова № 179 ад 8 снежня 2020 года афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Для натарыяльнага абслугоўвання фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, натарыусы выязджаюць у аграгарадкі і іншыя населеныя пункты, у якіх няма натарыяльных кантор і бюро і ёсць умовы для натарыяльнай дзейнасці (памяшканне, камп’ютарная і іншая тэхніка, неабходная для адпаведных паслуг).
Амаль чвэрць са сваіх 19 гадоў Анастасія Ганчарова прысвяціла валанцёрскай дзейнасці. Яна супрацоўнічае са шматлікімі арганізацыямі: Чырвоны Крыж, Беларускі дзіцячы фонд, ЮНІСЕФ, БРСМ. І сёлета па праву атрымала тытул «Валанцёр года – 2020».
У Беларусі з 3 студзеня 2021 года пачала працу нацыянальная паштовая электронная сістэма, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. «Гэта сістэма дазваляе перасылаць і простыя заказныя лісты ў электроннай форме, ствараючы бяспеку і прыватнасць перапіскі, – падкрэслілі ў прэс-службе. – Адпраўляць і атрымліваць лісты можна ў любы час сутак з мабільнага тэлефона або камп’ютара».
Падчас тэлевізійнага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» на «Беларусь 4. Магілёў» расказвалі пра асаблівага хлопчыка з Крычава. Праз праблемы са здароўем Елісей абмежаваны ў рухах і веды атрымлівае дома. Ён вельмі любіць маляваць, таму яго навагодняя мара была простая – спецыяльны стол для малявання. Аднак гэта занадта дорага для маці, якая адна выхоўвае дзіця.
Пажылым вернікам варта ўстрымацца ад наведвання набажэнстваў на Каляды праз пандэмію, як сказаў старшыня Сінадальнага аддзела знешніх царкоўных сувязяў (АЗЦС) Маскоўскага патрыярхата мітрапаліт Валакаламскі Іларыён (Алфееў), паведамляе ТАСС. Святары, паводле яго слоў, у Каляды будуць дома прычашчаць і вызнаваць пажылых вернікаў, каб чалавек, пазбаўлены магчымасці знаходзіцца ў храме, не быў пазбаўлены ўдзелу ў таемствах.
Прамую тэлефонную лінію 9 студзеня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.