Архіў навін

Важна не толькі захаваць нашы веды, але і зрабіць іх даступнымі для шырокага кола людзей. Такім меркаваннем падзяліўся лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва, вядучы бібліятэкар аддзела маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Іван Малінін.
У сераду, 6 студзеня, у рэгіёне пройдуць фінальныя мерапрыемствы абласной дабрачыннай акцыі БРСМ і БРПА «Цуды на Каляды». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ». Так, у Чэрыкаўскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для навучэнцаў пройдзе навагодняя забаўляльная праграма з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі з уручэннем падарункаў, сабраных падчас акцыі.
Паважаныя работнікі і ветэраны сістэмы сацыяльнай абароны! Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны!
За час зімовых канікул у Магілёўскай вобласці плануецца аздаравіць больш за 5,5 тыс дзяцей, як паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 1 «Аб абвяшчэнні 2021 года Годам народнага адзінства». Рашэнне прынята для кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны.