Архіў навін

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.У. Масленікава запрашае магіляўчан і гасцей горада правесці выхадныя пазнавальна. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Як адзначылі арганізатары, «Музейныя сустрэчы па выхадных», якія ўжо сталі традыцыйнымі, уключаць у сябе інтэрактыўны занятак і маляванне. Так у суботу, 5 жніўня, з 13:00 да 14:00 супрацоўнікі музея запрашаюць адзначыць дзень нараджэння вялікага мастака Іллі Рэпіна стварэннем уласнага жывапіснага твора. Для ўдзельнікаў падрыхтаваны мастацкія матэрыялы.
Спаборніцтвы па стральбе з лука ў рамках ІІ Гульняў краін СНД пройдуць у Магілёве 6-9 жніўня. Пляцоўкай для баталій, ці прасцей кажучы стрэльбішчам, стане стадыён «Спартак».
ІІ абласны фестываль студэнцкіх атрадаў «Маладосць у байцоўцы», прысвечаны 60-годдзю Беларускіх студэнцкіх атрадаў, адбудзецца 5 жніўня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Як расказалі арганізатары, мерапрыемства збярэ больш за 100 студатрадаўцаў з усяго рэгіёну. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звернуцца першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Аляксандр Саксонаў і ветэран студатрадаўскага руху Анатоль Бабакоў.
Магілёў сустрэў першую замежную дэлегацыю спартсменаў на ІІ Гульні краін СНД. У горад на Дняпры прыбылі ўдзельнікі спаборніцтваў па стральбе з лука - старшыня Нацыянальнай федэрацыі стральбы з лука Туркменістана, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Вепа Сахедаў і лучнік Эзізмухамет Сахедаў.
Да II Гульняў краін СНД Магілёўшчына чакае вялікую колькасць гасцей. Таму санітарная служба вобласці ўзмацніла кантроль за аб'ектамі прыдарожнага сэрвісу ўсіх форм уласнасці. За ліпень праверылі ўсе 62 аб'екты, два з іх часова спынялі дзейнасць па генеральнай уборцы памяшканняў.
А вы ведалі, што адзін з найлепшых пляжаў Беларусі знаходзіцца ў Магілёве? Пляж на Пячэрскім вадасховішчы патрапіў у топ-3 лідэраў Рэспубліканскага агляду конкурсу. «Магілёўзелянбуд» заняў трэцяе месца ў намінацыі «лепшае добраўпарадкаванне і ўтрыманне зоны адпачынку на водным аб'екце сярод дзяржаўных арганізацый».
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Пытанні добраўпарадкавання, аказання дапамогі шматдзетным і магчымасці падаўжэння арэнднай дамовы цікавілі заяўнікаў.
Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў правядзе 17 жніўня асабісты прыём грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў. Пра гэта паведамілі ў МУС. Прыём адбудзецца ў 11.00 у Чэрыкаўскім раённым выканаўчым камітэце. Папярэдні запіс грамадзян на асабісты прыём будзе ажыццяўляцца па тэлефоне 8 (02243) 71-859 у будынку Чэрыкаўскага РАУС, каб. №11: 10 жніўня з 11.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00, 11 жніўня - з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00.
З камфортам і ўтульнасцю будуць жыць госці і ўдзельнікі ІІ Гульняў краін СНД у Магілёве. Размесцяцца яны ў гасцініцы «Магілёў», куды ўжо ў найбліжэйшыя дні заедуць першыя спартсмены. Аб гэтым расказаў дырэктар ААТ «Гасцініца «Магілёў» Мікалай Іўлеў. «На сённяшні дзень наш гатэль цалкам гатовы да сустрэчы гасцей і ўдзельнікаў ІІ Гульняў краін СНД. Літаральна на днях мы будзем прымаць нашых першых гасцей. Удзельнікі спаборніцтваў па стральбе з лука ў нас будуць пражываць з 4 па 10 жніўня, а з 10 па 14 жніўня - спартсмены-каратысты», - распавёў дырэктар.
З дэлегацыяй Пензенскай вобласці пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Урада рэгіёну Аляксея Косціна сустрэўся сёння намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар. У Доме Саветаў бакі абмеркавалі напрамкі далейшага супрацоўніцтва і ўмацавання дзелавых адносін. Расійская дэлегацыя зацікаўлена на працягу некалькіх дзён, з 1 па 4 жніўня, наведаць вядучыя прадпрыемствы Магілёўшчыны, каб азнаёміцца з прамысловым патэнцыялам рэгіёну і абмеркаваць магчымасці выбудоўвання кааперацыйных сувязей.
Уступная кампанія ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі працягваецца. ВНУ аб'яўляюць аб дадатковых наборах. Адным з такіх стаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій. Падаць дакументы абітурыенты могуць да 6 жніўня.
У Магілёве з 1 жніўня пачне працаваць школьны кірмаш. Кірмаш размесціцца на пляцоўцы па праспекце Пушкінскім, 1, каля парка атракцыёнаў, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. Пакупнікам прапануюць шырокі асартымент прадукцыі да новага навучальнага года - ад абутку і адзення да заплечнікаў і канцылярыі. Прычым усе тавары будуць рэалізоўвацца з мінімальнай гандлёвай надбаўкай. Усяго на адкрытай пляцоўцы размесцяцца каля 50-ці гандлёвых прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў. Школьны базар будзе працаваць з 11.00 да 19.00 да 31 жніўня.
У лідэрах па маладзёжным працоўным дэсанце на жніве - Горацкі раён. І гэта заканамерна — бо тут знаходзіцца галоўная аграрная ВНУ краіны. У сельгасарганізацыі раёна прыйшлі амаль 80 студэнтаў факультэта механізацыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі - памочнікамі камбайнераў, трактарыстамі, слесарамі.
Мужчынская зборная Беларусі U‑23 па вольнай барацьбе напярэдадні II Гульняў краін СНД праводзіць вучэбна-трэніровачны збор у Магілёве
Шэсць ільноцерабілак на адным полі пакідаюць за сабой жывапісныя стужкі. У ААТ «Горкілён» Горацкага раёна з 2 тысяч гектараў лёну спачатку гэтую тэхналагічную аперацыю зробяць без прычоскі на 800 гектарах, а на астатніх - як толькі саспее ільнонасенне. Забяспечанасць насеннем кожны год 200% - усяго 500 тон: палова ідзе на продаж, у асноўным у Расію.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 ліпеня падпісаў указ нумар 239 «Аб кампенсаванні аказанай дзяржаўнай падтрымкі». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Дакументам устаноўлена, што дзяржпадтрымка грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і накіраваны на будаўніцтва па месцы ваеннай і дзяржаўнай грамадзянскай службы, работы ў дзяржоргане, прадастаўляецца толькі пры ўмове далейшай адпрацоўкі не менш як 10 гадоў на такой службе (рабоце).