Архіў навін

Інструктыўна-метадычная нарада ў рамках адзінага дня інфармавання адбылася сёння ў аблвыканкаме пры ўдзеле памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка. Таксама на сустрэчы прысутнічалі члены абласных інфармацыйна-прапагандысцкіх груп аблвыканкама, ВНУ, лідэры меркаванняў маладзёжнага асяроддзя. У студыях рэгіёнаў - сябры раённых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп.
Абласны злёт маладых выбаршчыкаў 13 лютага сабраў на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій каля 150 юнакоў і дзяўчат з усяго рэгіёну. Дзеці, якія сёлета ўпершыню прыйдуць на ўчасткі для галасавання, прынялі ўдзел у прававым квізе, рабоце тэматычных секцый і атрымалі магчымасць паразмаўляць з дзеючымі дэпутатамі, бліжэй пазнаёміцца з іх роляй у жыцці грамадства.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі. 17 лютага можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Брацкоў Аляксей Аляксандравіч - кіраўнік спраў гарвыканкама);
Сучасны дзіцячы садок на 230 месцаў з басейнам адкрылі ў Бабруйску. Установе адукацыі прысвоены №86.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лютага падпісаў указ нумар 48 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Забеспячэнне грамадзян якаснымі прадуктамі, у тым ліку хлебабулачнымі, знаходзіцца на сур'ёзным кантролі дзяржавы. Такое меркаванне выказаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк у час наведвання Крычаўскага хлебазавода філіяла ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай».