Архіў навін

Прэс-канферэнцыя па выніках правядзення адзінага дня галасавання ў Магілёўскай вобласці прайшла 26 лютага. На пытанні прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі адказаў старшыня абласной выбарчай камісіі Яўген Алекса.
25 лютага раніцай у службу МНС патэлефанавалі жыхары вёскі Новае Пашкова і паведамілі аб пажары. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, знайшлі ў задымленым памяшканні без прыкмет жыцця гаспадара дома. Загінулы пражываў адзін, працаваў. Па папярэдніх дадзеных пажар адбыўся з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Як мяркуецца, па аналагічнай прычыне 24 лютага днём загарэўся прыватны жылы дом у Клічаве. Тут, на шчасце, абышлося без ахвяр. З прычыны пажару пашкоджана маёмасць, закураны сцены і столь у пакоі.
Бялыніцкая мастачка ЛарысаЖуравовіч стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі. Гэты конкурс праводзіць Міністэрства культуры Беларусі, і на гэты раз яго прысвяцілі Году міру і стварэння. Ларыса Журавовіч прызнана аўтарам лепшага твора графікі патрыятычнай тэматыкі.
У Клімавічах плануюць рэканструяваць будынак краязнаўчага музея. Пра гэта расказала загадчыца сектара культуры Клімавіцкага райвыканкама Наталля Герасімава. Як адзначыла Наталля Герасімава, сёлета Клімавічы будуць прымаць абласное свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2024», а таму ў горадзе пачынаецца падрыхтоўка да такога маштабнага свята.
У Магілёўскай вобласці адталыя і паводкавыя воды падтапілі два масты і тры ўчасткі дарог. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС. Так, у выніку павышэння ўзроўню вады ў рацэ Сож адбылося падтапленне нізкаводнага аўтамабільнага моста і ўчастка аўтадарогі паблізу в. Парадзіна Мсціслаўскага раёна. Працягласць падтопленага ўчастка склала 50 м. Праезд на гэтым участку немагчымы.
Замену 57 ліфтаў плануецца выканаць у 2024 годзе ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамляе галоўнае ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама.
Прэс-канферэнцыя старшыні ЦВК Беларусі Ігара Карпенкі аб папярэдніх выніках выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання адбудзецца сёння а 14 гадзіне. Аб гэтым паведамілі ў ЦВК Беларусі. Як дадалі ў ЦВК, прэс-канферэнцыя Цэнтра грамадскага назірання за выбарамі запланавана на 12.00. Прэс-канферэнцыя Місіі наглядальнікаў ад СНД - адбудзецца ў 15.30 у інфармацыйным цэнтры ЦВК Беларусі. Далей пройдзе прэс-канферэнцыя Місіі наглядальнікаў ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Мы ўбачылі свядомы падыход выбаршчыкаў да выбару сваіх кандыдатаў у дэпутаты. Такой думкай падзялілася назіральніца Валянціна Маціеўская, якая ў адзіны дзень галасавання працавала на выбарчым участку №115 Кастрычніцкага раёна Магілёва. «З самай раніцы людзі прыходзілі на ўчастак з добрым настроем, усе ўсмешлівыя і ветлівыя. Выбаршчыкаў было шмат, людзі прыходзілі вялікімі сем'ямі, з дзецьмі. Ніякіх канфліктных сітуацый на ўчастку не было», - падзялілася ўражаннем назіральнік.
ЦВК абнародаваў прозвішчы кандыдатаў, якія, паводле папярэдніх звестак, выбраны ў склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання. Магілёўская вобласць: Бабруйская-Ленінская выбарчая акруга №78 - Жук Вольга Мікалаеўна, Бабруйская-Першамайская выбарчая акруга №79 - Прыходзька Аксана Ігараўна, Бабруйская сельская выбарчая акруга №80 - Каранкевіч Антон Міхайлавіч,