Архіў навін

У Магілёўскай вобласці распрацавана больш за 150 турыстычных маршрутаў. Пра гэта распавёў намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Вадзім Брэжазінскі на прэс-канферэнцыі «Падарожнічаем па Беларусі: папулярныя маршруты і незвычайныя месцы Магілёўскай вобласці».
У Магілёве адбылася прэзентацыя праекта Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў «Пульс грамадства: актуальны парадак дня». Удзельнікамі сустрэчы сталі эксперты Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, прадстаўнікі абласных аддзяленняў партый і грамадскіх арганізацый, дзейныя дэпутаты і кандыдаты, а таксама маладыя аналітыкі з ліку студэнтаў магілёўскіх ВНУ.
Інтэлектуальны квіз і ваенна-спартыўныя спаборніцтвы прайшлі ў Магілёве. Патрыятычная ініцыятыва «За намі будучыня» аб'яднала навучэнцаў архітэктурна-будаўнічага каледжа Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Міністэрства аховы здароўя адкрывае эксперыментальную віртуальную прыёмную, паведамілі ў прэс-службе ведамства. На ўсе абгрунтаваныя канкрэтныя заявы грамадзян па пытаннях аказання экстранай медыцынскай дапамогі, якія датычацца выратавання жыцця пацыента ў бальніцы або ў паліклініцы, якія паступілі ў чат-бот @by_minzdrav_bot, абяцаюць аператыўна адрэагаваць. Чат-бот даступны кругласутачна ў мэсэнджэры Telegram: дасылаць можна відэапаведамленне, фота ці тэкст.
У краіне стартуе датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых саветаў дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання. І пра ўсе падрабязнасці электаральнай кампаніі расказвае старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі - Яўген Алекса.
Юныя беларускія спартсмены заваявалі першыя ўзнагароды на І Зімовых міжнародных спартыўных гульнях «Дзеці Прымор'я», паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.
У аграгарадок Батвінаўка Крычаўскага раёна сёлета прыйдзе прыродны газ. Завяршаюцца работы па газіфікацыі ў аграгарадку Падлужжа Мсціслаўскага раёна і плануюць пачаць работы па газіфікацыі ў аграгарадку Міласлававічы Клімавіцкага раёна
Развіццё рэгіянальных СМІ. Гэтую тэму абмеркавалі падчас сустрэчы - старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка і кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі рэгіёну
У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў яўка грамадзян склала 5,94%. Пра гэта паведамілі ў ЦВК. Паведамляецца, што ў Брэсцкай вобласці атрымалі бюлетэні 6,13% грамадзян ад агульнай колькасці ўключаных у спісы для галасавання, у Віцебскай - 6,11%, у Гомельскай - 5,72%, у Гродзенскай - 4,02%, у Мінскай - 6,33%, у Магілёўскай - 6,67%, у Мінску - 6,19%. БЕЛТА
У сталіцы Балгарыі Сафіі завяршыўся чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы, на якім у нейтральным статуце выступалі беларускія спартсмены. У заключны дзень спаборніцтваў вызначаны пераможцы і прызёры ў самай цяжкай вагавай катэгорыі ў мужчын - больш за 109 кг. У спіс з 18 штангістаў патрапіў і наш Эдуард Зязюлін. Беларус пачаў рывок з паспяховага падыходу на 195 кг, але абедзве наступныя спробы пакарыць штангу вагой 200 кг аказаліся няўдалымі. Тым не менш, стартавага выніку хапіла для заваявання малога сярэбранага медаля.
Магілёў актыўна ўключыўся ў выбары дэпутатаў. Многія не сталі чакаць 25 лютага і прыйшлі аддаць свой голас ужо ў першы дзень датэрміновага галасавання. Карэспандэнты пагутарылі з выбаршчыкамі на адным з самых маладзёжных участкаў для галасавання ў Магілёве і даведаліся, чаму маладое пакаленне неабыякавае да грамадска-палітычных працэсаў, што адбываюцца ў краіне.