Архіў навін

Тэхналагічныя аспекты захаванасці і вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы абмеркавалі сёння на пашыраным семінары-нарадзе, ініцыіраваным старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам.
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 2 сакавіка ў гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска Магілёўскай вобласці З 09.00 да 12.00 на пытанні жыхарам рэгіёна адкажуць: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Стэльмашок Алег Уладзіміравіч - намеснік старшыні гарвыканкама);
Урачыстае адкрыццё адбылося на мемарыяльным комплексе «Батальён міліцыі пад камандаваннем Канстанціна Уладзімірава» ў вёсцы Гаі Магілёўскага раёна. Месца, дзе шэсць сутак - з 12 па 18 ліпеня 1941-га - нашы да смерці стаялі супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў, стала сімвалам мужнасці. З 250 чалавек, што былі ў батальёне міліцыі, у жывых засталося толькі дзевятнаццаць.
Сталі вядомы адрасы выбарчых участкаў у Беларусі, дзе грамадзяне Расіі змогуць прагаласаваць на прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта паведамілі ў пасольстве Расіі ў Беларусі. Для правядзення галасавання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у Магілёве ўтвораны ўчастак №8047, размешчаны па адрасе: вул.Ленінская, 61 (ліцэй Беларуска-Расійскага ўніверсітэта). Выбары Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі пройдуць сёлета 17 сакавіка. Удзел у галасаванні могуць прыняць паўналетнія грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць або часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь.
Да 1 сакавіка ў Магілёўскай вобласці праходзіць прафілактычная акцыя Дзяржаўтаінспекцыі «Дзіця - галоўны пасажыр». Пра гэта паведамілі ва УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. Дарожная міліцыя заклікае ўсіх дарослых павысіць ступень сваёй увагі да дзяцей на дарозе. Вадзіцелі ж пры перавозцы непаўналетніх пасажыраў не павінны забываць выкарыстоўваць спецыяльныя ўтрымліваючыя ўстройствы, якія адпавядаюць росту і вазе дзіцяці.
К празднованию 80-летия освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков в стране реализуется большое количество мероприятий. Но сегодня в Могилеве стартует ключевой проект, который призван вовлечь в работу по увековечению памяти всю учащуюся молодежь – от школьников до студентов.
О судьбе генерал‑майора Лазаренко, именем которого названы улица и сквер в Могилеве, площадь в Кричеве, надо снимать фильмы — настолько она героическая и трагическая. Иван Сидорович прошел пять войн и, несмотря на выпавшие на его долю тяжелейшие испытания, сумел сохранить верность присяге и преданность Родине.
Рэспубліканская акцыя «Бялынічы - культурная сталіца Беларусі 2024» стартуе ў чацвер у 16:00 у раённым Цэнтры культуры. Як удакладнілі ў Магілёўскім аблвыканкаме, у праграме свята чакаецца выстава Нацыянальнага гістарычнага музея, урачыстая цырымонія гашэння паштовай маркі, прысвечанай рэспубліканскай акцыі, адкрыццё выставачных праектаў у рамках супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі: «Прыгажосць і традыцыі народнага касцюма» і «Падарожжа матрошкі». У праграме таксама - святочны канцэрт «Палітра культурнай сталіцы» і іншыя мерапрыемствы.