Архіў навін

Пазачарговую другую сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў правёў сёння старшыня аблсавета Аляксандр Гарошкін. Удзел у ёй узялі намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Дзядкоў. А таксама дэпутаты абласнога Савета, члены аблвыканкама, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, старшыні гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
Кіраўнік Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы, старшыня рэспубліканскай рады па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, член савета па культуры пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь Алег Хмялькоў прымае ўдзел у IV культурным форуме «Арт-Курултай ». Пра гэта расказалі ва ўстанове культуры. Як адзначылі суразмоўцы, гэты форум - адна з найбуйнейшых у Расіі дыскусійных пляцовак.
Да 9 мая бягучага года ўсе дарогі ў краіне павінны быць адноўлены. Такую задачу паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы кадравыя рашэнні 11 сакавіка. «У вас сакавік-красавік, і да 9 мая ўсе дарогі павінны быць адноўлены, - звярнуўся кіраўнік дзяржавы да прадстаўнікоў мясцовай вертыкалі. - Гэта і задача ўрада. Перадайце асабіста прэм'ер-міністру, няхай пачынае займацца разам з віцэ-прэм'ерам».
Масленічны тыдзень пачаўся ў Беларусі ў панядзелак. Свята лічыцца адным з самых старажытных у славян, яно сімвалізуе канец зімы і пачатак вясны. У народным календары для Масленіцы няма канкрэтнай даты. Свята звязана з Вялікаднем і пачынаецца роўна за 8 тыдняў да яго. Сытны тыдзень, а па-царкоўнаму Сырны тыдзень, сёлета пачынаецца 11 сакавіка, а завяршаецца 17 сакавіка. Традыцыйна Масленіца суправаджаецца кірмашамі, вясёлымі забавамі і народнымі гуляннямі. Вясну прынята сустракаць блінамі, якія з'яўляюцца сімвалам Сонца.
Школьнікі Магілёўскай вобласці створаць макеты ўзнагарод часоў Вялікай Айчыннай вайны. Тэматычны конкурс прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета ветэранаў Валерый Яленскі.
У Магілёўскай вобласці сёлета плануюць завяршыць газіфікацыю двух аграгарадкоў, паведамілі ў галоўным упраўленні ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама. Сёлета РУП «Магілёўаблгаз» завершыць газіфікацыю аграгарадкоў Батвінаўка Крычаўскага раёна і Падлужжа Мсціслаўскага раёна. Таксама плануецца пачаць работы па газіфікацыі аграгарадка Міласлававічы Клімавіцкага раёна. За мінулы год газіфікаваны восем населеных пунктаў. Так, будаўніцтва інфраструктуры для падвядзення прыроднага газу завершаны ў аграгарадках Круглянскага, Горацкага, Краснапольскага, Крычаўскага і Бабруйскага раёнаў.
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускай міліцыі, прайшло ў Палацы культуры вобласці. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ўручыў узнагароды супрацоўнікам ведамства за бездакорную службу.