Архіў навін
У Магілёве беспрацоўных запрашаюць 26 сакавіка на электронны кірмаш вакансій, расказалі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
Кірмаш пройдзе з 10.00 да 12.00 на сайце e-vacancy.by. У суіскальнікаў будзе магчымасць пагутарыць анлайн з наймальнікамі абласнога цэнтра, якія дадуць інфармацыю аб актуальных вакансіях, раскажуць аб патрабаваннях да кандыдатаў. Доступ да вакансій захаваецца і пасля заканчэння электроннага кірмашу.
У Магілёўскай вобласці ў час веснавых канікулаў плануецца аздаравіць 7,5 тыс. дзяцей. Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай работы і аховы дзяцінства галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Алеся Васіленка.
«У гэтым годзе падчас вясновых канікулаў у Магілёўскай вобласці плануецца аздаравіць 7,5 тыс. дзяцей у лагерах з дзённым знаходжаннем. На базе ўстаноў адукацыі запланаваная праца 260 лагераў», - распавяла яна.
Переводчик