Архіў навін

У суботу, 16 сакавіка з 9.00 да 12.00 у гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска будуць праходзіць прамыя тэлефонныя лініі. Пытанні можна будзе задаць па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Бушлякоў Ігар Валер'евіч - першы намеснік старшыні гарвыканкама); Адміністрацыя Ленінскага раёна г. Магілёва – 8 (0222) 72-31-38 (Шарай Аляксей Сцяпанавіч – першы намеснік кіраўніка адміністрацыі);
Першынство Рэспублікі Беларусь па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава пройдзе 15 - 16 сакавіка ў магілёўскім спартыўным комплексе «Алімпіец». Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама. Спаборніцтвы збяруць каманды з усіх абласцей Беларусі і Мінска. Пераможцам і прызёрам спаборніцтваў уручаць медалі, дыпломы і каштоўныя падарункі. Таксама прадугледжаны прызы ў спецыяльных намінацыях. Найлепшая каманда павязе кубак турніру.
Сёння пад брэндам «Славянка» вырабляюць шырокі асартымент адзення для дарослых і дзяцей на ўсе сезоны - ад спартыўнай і школьнай да касцюмаў, сукенак і паліто. Толькі за мінулы год тут выпусцілі каля 450 тысяч адзінак гатовых вырабаў! - Значную частку прадукцыі адгружаем у фірмовыя крамы і абласныя універмагі, - распавядае дырэктар ААТ «Славянка» Тэймураз Бачарышвілі. - Працуем таксама з інтэрнэт-пляцоўкай Wildberries. Два гады таму адкрылі ўласную інтэрнэт-краму. Цяпер кожны жадаючы можа набыць рэчы ад «Славянкі» праз пункт выдачы «Белпошта».
У Бялынічах запланавана правядзенне фіналу Нацыянальнага адбору да ХХХIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар». Выступленні пройдуць фармаце гала-канцэртаў у раённым цэнтры культуры. Прыезд удзельнікаў чакаецца 15 сакавіка.
Сустрэчы з заслужанымі артыстамі Расійскай Федэрацыі чакаюць тэатралаў гэтай вясной у Магілёве. Акрамя паказу спектакляў-удзельнікаў XVII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt. кантакт» арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму.
Начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Cтаравойтаў: «Жыхарам рэгіёнаў, вёскі стала бліжэй высокатэхналагічная дапамога» Рамонт клінік і сямі раённых бальніц, машыны хуткай дапамогі не старэйшыя за пяць гадоў, перасовачныя комплексы, закупка сучаснага абсталявання — у вобласці планамерна перафарматуюць трохузроўневую сістэму аказання медыцынскай дапамогі
У Беларусі стартавала акцыя па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Кодэкс грамадзянскага судаводства. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. Дакумент закліканы ўстанавіць адзіныя правілы разгляду грамадзянскіх і эканамічных спраў у судах. У гэтых мэтах вызначаюцца агульныя палажэнні па разглядзе адпаведных катэгорый спраў: прынцыпы судовай дзейнасці, падведамнасць, правы і абавязкі ўдзельнікаў працэсу і іншае.