Архіў навін
З прадстаўнікамі дэлегацыі Ніжагародскай вобласці на чале з намеснікам губернатара рэгіёну Андрэем Санасянам сустрэўся 21 сакавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар. Бакі абмеркавалі ўмацаванне існуючых сувязей і намецілі новыя напрамкі супрацоўніцтва.
81 год таму 22 сакавіка 1943 года мірная беларуская вёска Хатынь была сцёрта з зямлі фашысцкімі нелюдзямі.
Хатынь, якая налічвала 26 двароў, была цалкам знішчана. Загінулі 149 чалавек, з іх 75 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, самаму малодшаму было ўсяго 7 тыдняў. Жудасныя падзеі вясны 1943 года да гэтага часу болем адклікаюцца ў сэрцах беларусаў.
Магілёве, якія сабраліся ля мемарыяла, усклалі кветкі да Вечнага агню і ўшанавалі памяць ахвяр вайны хвілінай маўчання.
Абласны фестываль народнай творчасці «Беларусь родная, музычная, народная» праходзіць у Магілёве. Арганізатар культурнага форума - Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Усе раёны вобласці выступаюць з творчай прэзентацыяй. Сёння чарга Магілёўскага раёна: артысты знаёмілі гледачоў з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай, культурнымі і турыстычнымі брэндамі свайго рэгіёну.
Паводле звестак пракуратуры Магілёўскай вобласці, у гады Вялікай Айчыннай вайны ў рэгіёне часткова або поўнасцю спалены і знішчаны каля 1,7 тыс. населеных пунктаў, не менш як 17 з іх паўтарылі лёс Хатыні. У іх ліку вёска Стэфанава Бялыніцкага раёна. 22 снежня 1942 года карныя атрады СС спалілі вёску разам з жыхарамі.
Урачыстая цырымонія адкрыцця XVII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «M.@rt.кантакт» адбылася 21 сакавіка на плошчы каля Магілёўскага абласнога драмтэатра. Гасцей мерапрыемства чакаў вулічны перформанс - жывыя скульптуры, музычныя нумары і пластычныя кампазіцыі. Традыцыйна пад гукі фанфар па чырвонай дарожцы ў гэты дзень прайшлі прадстаўнікі аргкамітэта, творчых калектываў, экспертнага і маладзёжнага журы.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 21 сакавіка падпісаў указ нумар 106 аб устанаўленні юбілейнага медаля «100 год органам гандлю Беларусі». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Дакументам таксама зацверджана палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.
На правым баку ў цэнтры размешчана шматколерная выява геральдычнага знака - эмблемы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Злева і справа па акружнасці аверса размешчаны вянок з лаўровага лісця, а ў ніжняй частцы - надпіс з назвай узнагароды.
У гэтым годзе ў Асіповіцкім раёне чакаюць 170 маладых спецыялістаў, якія будуць працаваць у розных сферах. Прыкладна столькі ж было і летась - 175 чалавек. Прыбываюць у раён па размеркаванні і маладыя медыкі. Буйны сельскі раён з насельніцтвам у амаль 44 тысячы чалавек - добрае месца для працы і жыцця.
В Беларуси сегодня отдают дань памяти жителям деревни Хатынь, которая была сожжена фашистами 81 год назад - 22 марта 1943 года. Вспоминая Хатынь, белорусы вспоминают тысячи других белорусских деревень, уничтоженных немецко-фашистскими захватчиками в годы Великой Отечественной войны.
Краязнаўчая гасцёўня «Памятаць, каб жыць» пройдзе ў Магілёве ў Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі
Краязнаўчая гасцёўня «Памятаць, каб жыць» пройдзе 22 сакавіка ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі ім. Е.Р.Раманава, паведамілі ва ўстанове культуры.
Переводчик