Архіў навін
У Беларусі пачаўся другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання (РТ), паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Рэгіянальны маладзёжны інфармацыйна-асветніцкі праект «Маладзёжны вектар Магілёўшчыны», накіраваны на павышэнне сацыяльна-палітычнай актыўнасці моладзі, рэалізуюць у Магілёўскай вобласці. З 11 па 26 студзеня ён зазірне ва ўсе раёны рэгіёна.
Каля 10 тыс. валанцёраў БРСМ будуць дзяжурыць на выбарчых участках на выбарах Прэзідэнта Беларусі, паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Крысціна Сарока.
«Наперадзе нас чакае важная палітычная падзея - выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Для таго, каб абсалютна кожны змог аддаць голас за свайго кандыдата, на выбарчых участках будуць працаваць валанцёры руху БРСМ “Добрае сэрца”. Яны гатовыя прыйсці на дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі, маламабільным і пажылым грамадзянам», - распавяла Крысціна Сарока.
Творчы конкурс на лепшы малюнак іміджавага ладу праводзіць Дзяржпагранкамітэт, паведамілі ў ведамстве.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба прадэманстраваць свой мастацкі талент і стварыць вобраз беларускага пагранічніка і яго вернага сябра - пагранічнага сабаку.
Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і грашовымі прызамі. За першае месца прадугледжана 15 базавых велічынь, за другое - 13, за трэцяе - 10 (1БВ - Br40). Самым актыўным удзельнікам конкурсу ўручаць спецыяльныя дыпломы.
Працягваюцца сустрэчы старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі з актывамі рэгіёну. Так, у суботу, 11 студзеня, губернатар правёў адкрытую размову аб галоўным і перспектыўным з актывам Клічаўскага раёна.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 20 студзеня 2025 года арганізуе прамую тэлефонную лінію па ўсіх напрамках дзейнасці камітэта.
Новая інфекцыйная бальніца ў Магілёве - прыклад актыўнай мадэрнізацыі ўстаноў аховы здароўя вобласці
Шасціпавярховы будынак новага інфекцыйнага корпуса бальніцы ў Магілёве гараджане параўноўваюць са шматпалубным караблём. Для пацыентаў - максімум камфорту: душ, халадзільнік, кнопка выкліку медперсаналу, усе элементы безбар'ернага асяроддзя і не толькі. Тыя, хто калісьці быў шпіталізаваны ў старую лякарню, якая размяшчалася ў іншым канцы горада ў будынку 1960-х гадоў пабудовы, у адзін голас кажуць: «Неба і зямля!»
«Прыйшла каляда - адчыняй вароты!» – пад такой назвай прайшло яркае тэатралізаванае свята ў Магілёўскім заасадзе. Гасцей сустракалі каза, мядзведзь і іншыя казачныя персанажы. А яшчэ смачныя пачастункі ад Магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа імя Арлоўскага.
Рэгіянальны этап нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь» пройдзе ў Магілёве 17 студзеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу.
На конкурс запрашаюцца дзяўчаты з добрымі знешнімі данымі ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў, якія ніколі не былі ў шлюбе і не маюць дзяцей. Таксама ў ліку патрабаванняў - грамадзянства Беларусі і пастаяннае пражыванне на тэрыторыі краіны, рост не ніжэйшы за 172 см, адсутнасць татуіровак і пірсінгу.
Новая спецыяльнасць «харчовая бяспека» з'явіцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій. Пра гэта расказалі ў ВНУ.
Такая спецыяльнасць у Беларусі з'явіцца ўпершыню. Выпускнікі новага напрамку стануць менеджэрамі па якасці, інжынерамі па якасці, інжынерамі-тэхнолагамі, інжынерамі па стандартызацыі і сертыфікацыі, інжынерамі-хімікамі, мікрабіёлагамі, аўдытарамі, метролагамі.
Переводчик