Архіў навін
Электаральная кампанія па выбарах Прэзідэнта Беларусі паказала вельмі высокі працэнт яўкі выбаршчыкаў у Магілёўскай вобласці - 92,64%. Пра гэта расказаў журналістам старшыня абласной выбарчай камісіі Яўген Алекса.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі.
Так, 1 лютага можна будзе звярнуцца па тэлефонах:
Магілёўскі гарвыканкам - 8 (0222) 42-21-02 (Амялюсік Вікторыя Анатольеўна – намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама);
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб асаблівасцях прадастаўлення і выкарыстання арэнднага жылля», якім комплексна рэгулюецца прадастаўленне такога жылля работнікам найбольш запатрабаваных у краіне прафесій. Дакумент прыняты ў мэтах развіцця перадвыбарнай праграмы кіраўніка дзяржавы аб шырокім будаўніцтве арэнднага жылля. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка перамагае на выбарах Прэзідэнта Беларусі, набраўшы 5 136 293 галасы выбаршчыкаў, паведаміў журналістам у Інфармацыйным цэнтры старшыня ЦВК Ігар Карпенка.
За кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь пададзена наступная колькасць галасоў выбаршчыкаў:
Гайдукевіч Алег Сяргеевіч - 119 272 галасы выбаршчыкаў, або 2,02 працэнта;
Канапацкая Ганна Анатольеўна - 109 760 галасоў выбаршчыкаў, або 1,86 працэнта;
У галасаванні на выбарах Прэзідэнта Беларусі прынялі ўдзел 85,69 працэнта выбаршчыкаў, паведаміў журналістам у Інфармацыйным цэнтры старшыня ЦВК Ігар Карпенка.
«Згодна з патрабаваннямі артыкула 79 Выбарчага кодэкса, лічыцца, што выбары Прэзідэнта адбыліся, калі ў галасаванні прыняло ўдзел больш за палавіну грамадзян Рэспублікі Беларусь, уключаных у спіс выбаршчыкаў», - падкрэсліў кіраўнік ЦВК.
За Аляксандра Лукашэнку на выбарах у Беларусі прагаласавалі 86,82 працэнта выбаршчыкаў, паведаміў у Інфармацыйным цэнтры старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Папярэдняя інфармацыя аб колькасці галасоў выбаршчыкаў, пададзеных за кожнага кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь:
Гайдукевіч Алег Сяргеевіч - 2,02 працэнта;
Канапацкая Ганна Анатольеўна - 1,86 працэнта;
Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч - 86,82 працэнта;
У горадзе Магілёве традыцыйна дастаткова высокая яўка. Аднак гэты дзень, напэўна, увойдзе ў гісторыю Рэспублікі Беларусь, таму што кожным беларусам сёння рухала адна мэта, якая аб'яднала нас усіх - гэта адказнасць за будучыню нашай краіны. Такой думкай падзяліўся з журналістамі старшыня ўчастковай камісіі па выбарах Прэзідэнта ўчастка для галасавання №106, размешчанага ў сярэдняй школе №6 Магілёва, Юрый Волкаў.
Яўка на асобных выбарчых участках у Шклоўскім раёне даходзіла да ста працэнтаў. Аб гэтым расказаў журналістам старшыня раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі Аляксей Дзядкоў.
Пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, якія б маглі паўплываць на работу выбарчых участкаў, у Магілёўскай вобласці не адбылося. Пра гэта паведаміў начальнік абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Голубеў.
«Для забеспячэння пажарнай бяспекі 644 работнікі МНС заступілі на дзяжурства на выбарчыя ўчасткі. Пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, якія маглі б паўплываць на работу выбарчых участкаў у рэгіёне, не адбылося», - адзначыў ён.
На выбарчых участках Магілёўскай вобласці ў поўнай меры быў забяспечаны правапарадак, выбары прайшлі на дастаткова добрым, спакойным узроўні. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі палкоўнік міліцыі Артур Шахлай.
Переводчик