Архіў навін

Адкрыты конкурсны адбор праектаў грамадзянскіх ініцыятыў для рэалізацыі на тэрыторыі вобласці ў бягучым годзе стартаваў у Магілёўскім аблвыканкаме. Камісія на чале са старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Аляксандрам Гарошкіным сёння разгледзела частку прадстаўленых праектаў, другую частку іх ініцыятары прэзентуюць 31 студзеня. Усяго да арганізатараў - у абласную асацыяцыю мясцовых Саветаў дэпутатаў паступіла каля 50 праектаў, з іх 35 былі дапушчаны да конкурсу.