Архіў навін
Як выгадаваць у сабе альтруізм? Дзе чэрпаюць час і сілы на дабрачыннасць? Якія якасці і скілы змаглі прапампаваць дзякуючы свайму занятку? Пра гэта расказаў другакурснік факультэта матэматыкі і прыродазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Ягор Качанаў.
Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы пройдзе ў лёгкаатлетычным манежы СК «Алімпіец» 14-15 лютага. Пра гэта расказалі ў спартыўнай установе.
Як расказалі субяседнікі, на працягу двух дзён спаборніцтваў, у пятніцу і суботу, вядучыя спартсмены нашай краіны будуць сапернічаць за права называцца мацнейшымі, імкнучыся паказаць свае лепшыя вынікі.
Спаборніцтвы стартуюць 14 лютага з 9.00.
Уваход вольны.
Торжественный офицерский ритуал прошел в историко-демонстрационном зале УВД Могилевского облисполкома. В мероприятии принял участие начальник управления внутренних дел Игорь Щербаченя, а также председатель Могилевского областного совета ветеранов ОВД и ВВ Евгений Коваленок.
Абласны тур рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» адбудзецца 31 студзеня ў Магілёве. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Па словах суразмоўцаў, мерапрыемства збярэ больш за 50 удзельнікаў з 34 аўтарскімі праектамі. Пляцоўкай для выставы стане Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» (г. Магілёў, вул. Чалюскінцаў, 78А).
Пах саспелага збожжа і горкага пораху. Да 130-годдзя з дня нараджэння легендарнага Кірыла Арлоўскага
Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, заснавальніка і шматгадовага кіраўніка славутага калгаса «Рассвет» у Магілёўскай вобласці Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы Кірыла Арлоўскага.
Кірыл Пракопавіч Арлоўскі нарадзіўся 30 студзеня 1895 года ў шматдзетнай сялянскай сям'і ў вёсцы Мышкавічы (цяпер Кіраўскі раён Магілёўскай вобласці). Пачатковую адукацыю атрымаў у царкоўна-прыходскай школе. Затым вывучаў садоўніцтва і агародніцтва, працаваў у гаспадарцы бацькі.
Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» ўдала завяршылі першую ў каляндарным годзе хатнюю серыю матчаў у рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2024/25.
Учора падапечныя Андрэя Міхалёва абгулялі «Алмаз» з Чарапаўца з лікам 1:0. Аўтарам адзінай шайбы на сёмай секундзе трэцяга перыяду стаў Дзмітрый Хобян. Такім чынам, у дамашняй серыі супраць каманд з «Залатога» дывізіёна бабруйчане набралі два балы з шасці магчымых, раней нашы хлопцы ўступілі маскоўскаму «Дынама» (3:4) і яраслаўскаму «Лока» (2:5).
Чатыры матчы адкрылі гульнявую праграму 43-га тура рэгулярнага чэмпіянату беларускай хакейнай экстралігі сезона-2024/25.
Хакеісты «Нёмана» на сваім лёдзе сустракаліся з «Магілёвам». Па ходзе матча гродзенцы вялі з лікам 3:1, але за дзве з паловай хвіліны да канца трэцяга перыяду госці зраўнялі лічбы. Здавалася, авертайму не пазбегнуць, але за 20 секунд да сірэны Ілья Летаў прынёс «Нёману» перамогу - 4:3.
БЕЛТА
Пастановай Савета Міністраў ад 24 студзеня 2025 года нумар 41 скарэкціраваны пастановы ўрада па пытаннях арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання.
Переводчик