Архіў навін

Удзельнікі абласнога злёту маладых спецыялістаў, якія прыбылі на першае працоўнае месца ў арганізацыі рэгіёна ў 2024 годзе, сустрэліся з членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктарам ААТ «Рассвет» імя К.П. Арлоўскага» Аляксандрам Багелем, азнаёміліся з дзейнасцю цяплічнага камбіната і новага МТК.
Абласны злёт маладых спецыялістаў, якія прыбылі на першае працоўнае месца ў арганізацыі рэгіёна ў 2024 годзе, стартаваў з наведвання мемарыяльнага комплексу «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» ў вёсцы Боркі. 15 чэрвеня 1942 года ў Борках адбылася адна з найбуйнейшых карных аперацый нацыстаў на тэрыторыі Беларусі.
Адкрыты конкурсны адбор праектаў грамадзянскіх ініцыятыў для рэалізацыі на тэрыторыі вобласці ў 2025 годзе прадоўжыў сваю работу сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. Камісія на чале з намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Міхаілам Жудро разглядае другую частку прадстаўленых праектаў. Нагадаем, што ўсяго на адрас абласнога Савета было накіравана 50 грамадзянскіх ініцыятыў, на конкурс зарэгістравана 35 з іх. 16 праектаў было разгледжана 29 студзеня. Сёння падчас паседжання камісія заслухала абарону астатнія 19 ініцыятываў.
Музей у мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» плануюць адкрыць напярэдадні 9 мая. Аб гэтым паведаміў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў 31 студзеня ў Маскве на пасяджэнні аргкамітэта «Наша Перамога». «Мы пачалі сумесна з міністэрствамі культуры дзвюх нашых краін падрыхтоўку дакументаў па зацвярджэнні новага праекта Саюзнай дзяржавы «Стварэнне экспазіцыі музея на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле». Мяркуецца, што ён будзе ўведзены ў строй напярэдадні 9 мая», - сказаў Дзмітрый Мезенцаў.
У Беларусі з 1 лютага павялічваюцца памеры дзяржаўнай дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Так, з 1 лютага па 31 ліпеня 2025 года памеры дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, якія вылічаюцца з сярэднямесячнай заработнай платы, вырастуць на 10,8% і складуць: на першае дзіця - Br861,42 (+Br83,61); на другога і наступных дзяцей - Br984,48 (+Br95,56); на дзіця-інваліда - Br1107,54 (+Br107,5).
Градус патрыятызму ў гэтую выбарчую кампанію ў нашай краіне вырас, заявіў у праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць» старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Яўген Алекса. «Наогул, гэтая выбарчая кампанія ў Магілёўскай вобласці паказала вельмі высокую яўку нашага выбаршчыка - 92,64%. Гэта ў цэлым за выбарчую кампанію з улікам датэрміновага галасавання. Некаторыя выбаршчыкі, як я ведаю, наўмысна не хадзілі на датэрміновае галасаванне з тым, каб прыйсці ў асноўны дзень галасавання, 26 студзеня, і атрымаць свята», - распавёў Яўген Алекса.