Архіў навін
Прэс-канферэнцыя аб старце палётнай праграмы з аэрапорта «Магілёў» адбылася сёння пры ўдзеле старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі, генеральнага дырэктара ААТ «Авіякампанія «Белавія» Ігара Чаргінца і генеральнага дырэктара Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» Уладзіміра Чаравухіна. З 28 красавіка запланавана адкрыццё першага рэгулярнага напрамку з Магілёва ў Маскву (2 разы на тыдзень у аэрапорт Шарамеццева).
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, упаўнаважаны Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Леанід Заяц сустрэўся з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў указ № 33 «Аб павышэнні пенсій», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне з 1 лютага 2025 года ў сярэднім на 10 працэнтаў.
На выплату пенсій у лютым бягучага года будзе накіравана каля Br2,2 млрд, з якіх Br196 млн - дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем пенсій згодна з указам.
БЕЛТА
У Клімавіцкім раёне з'явіцца новы комплекс па адкорме свіней. Замоўцам выступае Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў. Комплекс разлічаны на адкорм і ўтрыманне 51 тысячы галоў свіней за год. Агульны кошт рэалізацыі праекта складзе каля 69 млн рублёў - гэта сам комплекс і інжынерна-транспартная інфраструктура. Ужо гатова праектна-каштарысная дакументацыя, яна прайшла дзяржаўную экспертызу, адкрыта фінансаванне. Генеральным падрадчыкам выканання работ з'яўляецца ДУКВП «Магілёўаблсельбуд».
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сустрэчу з актывам рэгіёну.
Баскетбалісты магілёўскага «Барысфена» перапынілі няўдалую серыю гульняў і зноў выйшлі ў лідэры чэмпіянату Беларусі.
Пасля двух фіяска запар падапечныя Андрэя Крываноса разграмілі на выездзе аўтсайдэра турніру сталічны «Імпульс-БДУІР» з розніцай у чатыры дзясяткі ачкоў - 85:45. Мінчане пацярпелі 18-е паражэнне ў 18 праведзеных сустрэчах. Пасля гэтай вікторыі «Барысфен» набраў 32 ачкі і на адзін бал абышоў баскетбалістаў «Гродна-93», якія заўтра могуць вярнуцца на першае месца, калі абгуляюць на сваёй пляцоўцы дзеючага чэмпіёна краіны БК «МІНСК».
Переводчик