Архіў навін

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў асабісты прыём грамадзян. Па садзейнічанне ў вырашэнні зямельных спрэчак, пытанняў жыллёва-камунальнага абслугоўвання і працаўладкавання да яго звярнуліся жыхары Глускага, Слаўгарадскага і Магілёўскага раёнаў.
Палатачны гарадок будзе працаваць у Александрыі Шклоўскага раёна падчас рэспубліканскага свята «Купалле». Госці змогуць размясціцца ў палатках ці аўтадамах на правым беразе Дняпра, непадалёк ад фестывальнага поля. Умовы вельмі камфортныя, удакладняе загадчык сектара спорту і турызму Шклоўскага райвыканкама Павел Табуноў:
Магілёўскі абласны тэатр лялек удастоены дыплома лаўрэата ў намінацыі «Лепшы спектакль» на XVII Міжнародным фестывалі-біенале лялечных і сінтэтычных тэатраў «КУКАRТ» (Санкт-Пецярбург). Пра гэта расказалі ва ўстанове культуры. Як распавялі суразмоўцы, пастаноўка «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» рэжысёра Ігара Казакова была цёпла прынята фестывальнай публікай і атрымала шмат станоўчых водгукаў.
У Беларусі ўнесены змяненні ў пералік выплат, на якія не налічваюцца ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) і Белдзяржстрах. Гэта абумоўлена пастановай Савета Міністраў №359 ад 26 чэрвеня 2025 года «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь», якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Памяць аб подзвігу няскоранага народа - пытанне нацыянальнай годнасці, без якой размовы аб незалежнасці - проста словы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці.