Архіў навін

У Магілёве судовыя эксперты прыступілі да правядзення новага для рэгіёна віду экспертызы - судовай культуралагічнай.
Медыцынская даведка да 1 верасня патрэбна толькі пры першасным афармленні дзіцяці ў яслі, дзіцячы садок, школу, гімназію. Для тых дзяцей, якія працягваюць наведваць установу адукацыі, дадатковае афармленне даведкі аб стане здароўя не патрабуецца, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Такім чынам, дзеці могуць працягваць наведваць дзіцячы садок або школу да таго, пакуль не скончыцца тэрмін дзеяння даведкі аб стане здароўя, наяўнай ва ўстанове адукацыі.
У краіне ў цэлым, і ў Магілёўскім раёне ў прыватнасці ўдзяляецца вялікая ўвага пытанням добраўпарадкавання і навядзення парадку. Такой думкай падзялілася старшыня Палыкавіцкага сельскага выканкама Таццяна Русакова.
У Магілёўскім аэраклубе «ДТСААФ» лётаюць не толькі лётчыкі-спартсмены. Практыку тут праходзяць курсанты авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі. І яны ўжо здзейснілі першыя самастойныя палёты на пілатажным самалёте.
Сезон гандлю таварамі для школьнікаў стартуе ў Беларусі з 15 ліпеня. Задача гандлёвых аб'ектаў - паказаць шырокі асартымент адзення, абутку, вучнёўскай галантарэі. Аб гэтым паведаміла на семінары па падрыхтоўцы да школьнага сезона намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Святлана Караткевіч. У семінары бралі ўдзел прадстаўнікі суб'ектаў гаспадарання і дзяржаўных органаў.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага настаўніка Беларусі Валерыя Барашкава з 75-годдзем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.