Архіў навін

У Шклове вядзецца маштабная рэалізацыя трох важных праектаў - рэканструкцыя аграсэрвісу і камбікормавага завода, а таксама будаўніцтва новага малакаперапрацоўчага завода. Усе яны на асаблівым кантролі Кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочай паездкі наведваў гэтыя пляцоўкі ў красавіку, а 11 ліпеня з графікам правядзення работ яго азнаёміў кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі Юрый Назараў.
Ратавальнікі Магілёва працягваюць работы па ліквідацыі наступстваў навальнічнага фронту, які накрыў горад ноччу 10 ліпеня. Начальнік Магілёўскага гарадскога аддзела па НС Вячаслаў Башарымаў расказаў журналістам, на якіх асноўных напрамках зараз сканцэнтравана ўвага работнікаў МНС горада.
Сёння ў Магілёве кіпіць праца - каля 20 тыс. чалавек выйшлі на ўстараненне наступстваў навальнічнага фронту, які прайшоў ноччу 10 ліпеня. З асноўнымі наступствамі разгулу стыхіі ў абласным цэнтры ўжо справіліся, засталося навесці парадак.
Па стане на 12 ліпеня зніклае з-за непагадзі электразабеспячэнне ва ўсіх без выключэння населеных пунктах Беларусі адноўлена. Аб гэтым піша sb.by са спасылкай на тэлеграм-канал Міністэрства энергетыкі. «За ўвесь перыяд стыхіі 9–11 ліпеня электразабеспячэнне парушалася ў больш за 1300 населеных пунктах. Сітуацыя ўскладнялася тым, што навальнічны фронт перамяшчаўся па тэрыторыі краіны, выклікаючы новыя тэхналагічныя парушэнні», - паінфармавалі ў энергетычным ведамстве. Нягледзячы на цяжкадаступнасць некаторых участкаў, работы вяліся без перапынку, падкрэслілі ў Мінэнерга.
У Беларусі скарэкціравалі дзяржпраграму «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021-2025 гады. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 ліпеня 2025 года нумар 377, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка – 2025» пройдзе на Чыгірынскім вадасховішчы 25-27 ліпеня, паведамілі арганізатары. Вялікая музычная падзея збярэ гасцей на Чыгірынскім вадасховішчы ў Быхаўскім раёне ў маляўнічым месцы на тэрыторыі базы адпачынку «Чачэвічы» Магілёўскага металургічнага завода. Гасцей і ўдзельнікаў чакаюць розныя творчыя, аздараўленчыя, турыстычныя, спартыўныя мерапрыемствы, конкурсы і праекты, а таксама шматгадзінная дзённая і вячэрняя музычныя праграмы.
Будаўніцтва і рэканструкцыя аб'ектаў у Шклове, якія ў красавіку ў ходзе рабочай паездкі наведваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, вядзецца ў адпаведнасці з прадугледжаным графікам. Адставання па тэрмінах няма. Аб гэтым па выніках даклада кіраўніку дзяржавы расказаў журналістам кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі Юрый Назараў. Аляксандр Лукашэнка агледзеў ход будаўнічых работ з борта верталёта, а потым заслухаў даклад кіраўніка спраў.