Архіў навін
Урачыстыя мерапрыемствы ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на Магілёўшчыне пачаліся з мітынгу на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». Удзел у ім прынялі старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Гарошкін, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Сяргей Налівайка, старшыня Магілёўскага гарвыканкама Сяргей Чарткоў, старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Святлана Сташэўская.
Адной з самых эмацыйна няпростых кропак у маршруце Міжнароднага патрыятычнага праекта «Дарогамі Памяці і Славы» стаў памятны знак «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна. Уражанні і ўзрушэнні маладых людзей - у нашым сюжэце ТРК «Магілёў».
У вёсцы Чырвоны бераг Быхаўскага раёна адкрылі адрэстаўраваны памятны знак жыхарам вёскі, якія загінулі ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта ініцыятыва філіяла транспартнай інспекцыі, якую падтрымалі мясцовыя ўлады і арганізавалі працу на меркаваным месцы трагедыі
Прэм'ерны паказ спектакля «А зоры тут ціхія...2 паводле аповесці Барыса Васільева прайшоў у Магілёўскім абласным драматычным тэатры.
Яго рэжысёрам-пастаноўшчыкам выступіла выпускніца рэжысёрскага факультэта і бакалаўр Нацыянальнага універсітэта мастацтва тэатра і кіно (Бухарэст), выпускніца рэжысёрскага факультэта Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва - ГІТІС Эстэр Мітрафан.
Напярэдадні Дня Незалежнасці маладыя следчыя Магілёўскай вобласці прынеслі прысягу на вернасць Айчыне і беларускаму народу. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Таццяна Старасотнікава.
Урачысты рытуал прайшоў ля мемарыяльнага знака ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці. Словы клятвы вымавілі 19 лейтэнантаў - дзяўчат і юнакоў, якія ўсвядомленым выбарам і працай дасягнулі звання афіцэра і гатовы забяспечваць законнасць і справядлівасць.
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Банк развіцця сумесна з абласнымі выканаўчымі камітэтамі завяршыў праект па добраўпарадкаванні шасці мемарыяльных комплексаў вайсковай славы ў розных рэгіёнах краіны, паведамілі ў прэс-службе банка.
Па ініцыятыве, падтрыманай прэм'ер-міністрам Беларусі, Банк развіцця сумесна з аблвыканкамамі рэалізаваў праект па добраўпарадкаванні мемарыяльных комплексаў краіны. Геаграфія патрыятычнай ініцыятывы ахапіла ўсю рэспубліку: шэсць памятных месцаў воінскай славы - па адным у кожным рэгіёне - прыведзены ва ўзорны стан.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі) - святам, якое ўвасабляе гераізм, працоўную доблесць і веру суверэннай і моцнай духам нацыі ў шчаслівую будучыню. Дата вызвалення сталіцы Радзімы ад фашысцкага прыгнёту азнаменавала аднаўленне мірнага жыцця і назаўсёды стала для беларусаў сімвалам барацьбы за свабоду, прыкладам мужнасці і нецмянеючым арыенцірам для новых пакаленняў», - гаворыцца ў віншаванні.
Переводчик