Архіў навін

Мсціслаў 2-3 жніўня запрашае гасцей і жыхароў раёна на свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2025». Урачыстасці пачнуцца 2 жніўня тэатралізаванай сустрэчай гасцей свята з 9.00 да 10.00, пачастункам ахаладжальнымі напіткамі і стравамі беларускай кухні на скрыжаванні па вуліцы Пралетарскай.
У Шклоўскім раёне набірае абароты ўборачная: у ЗАТ «Вялікія Славені» ідзе ўборка азімага ячменю. На ўборцы гэтай культуры задзейнічана 8 камбайнаў. Работы ў палях ідуць ужо чацвёрты дзень.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што 21 ліпеня будзе праведзена прамая тэлефонная лінія па пытанні: «Аб парадку і ўмовах выдачы заключэння аб магчымасці ажыццяўлення замежным грамадзянінам у Рэспубліцы Беларусь працоўнай дзейнасці». На пытанні з 11.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (0222) 75-23-19 адкажа галоўны спецыяліст упраўлення занятасці насельніцтва Малюк Наталля Васільеўна. Рэд.
Вынікі працы за першае паўгоддзе падвялі члены Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Пасяджэнне адбылося ў Мінску. У ім бралі ўдзел прадстаўнікі кожнага раёна і абласнога цэнтра, у тым ліку і Магілёўскай вобласці.
У першы ўкос траў на Магілёўшчыне нарыхтавалі 1 млн і амаль 374 тыс. тон сенажу. Заданне выканалі на 88 працэнтаў. Цяпер у сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці ў разгары другі ўкос. У прыярытэце сена. Пакуль надвор'е дазваляе аграрыі працуюць не пакладаючы рук.
Работнікі лясной гаспадаркі працягваюць ставіць на ўлік участкі, пашкоджаныя 9-10 ліпеня моцнымі шквалістымі вятрамі. Паводле папярэдніх звестак на 16.30 14 ліпеня, на Магілёўшчыне выяўлена ўжо звыш 2,2 тысячы гектараў лесу, які патрабуе правядзення суцэльных санітарных высечак. У параўнанні з мінулай суботай лічба прыкметна вырасла.
Старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Сяргей Чарткоў расказаў, як і каму будуць выплачваць кампенсацыю за ўрон пасля ўрагану. Падрабязнасцямі ён падзяліўся ў эфіры тэлеканала СТВ. Сяргей Чарткоў адзначыў: - Рашэннем гарвыканкама створана камісія па ацэнцы ўрону. У кожнай адміністрацыі раёна ёсць такая камісія, і мы збіраем на гарачую лінію званкі і заяўкі, іх ужо больш за 700. З заўтрашняга дня дэпутаты і прадстаўнікі гэтых камісій, працоўнай групы, адміністрацыі пойдуць у кожную хату, у кожнае домаўладанне.
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі - начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова расказала, колькі бацькам будзе каштаваць карыстанне камплектам школьных падручнікаў. «Забеспячэнне навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі падручнікамі - адна з мераў іх сацыяльнай абароны. Распрацоўка, выданне і надалей перавыданне падручнікаў ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў. Сродкі законных прадстаўнікоў школьнікаў на гэтыя мэты не прыцягваюцца», - падкрэсліла Ірына Каржова.