Архіў навін

У Магілёўскай вобласці з 8 па 11 верасня праходзіць 25–ы рэспубліканскі агляд–конкурс прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў дарожна–патрульнай службы Дзяржаўтаінспекцыі. У ім акрамя Беларусі бяруць удзел каманды з Азербайджана і Расіі.
Пластычная хірургія сёння актыўна развіваецца не толькі ў прыватных клініках, але і ў буйных дзяржаўных стацыянарах. У Магілёўскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі закупілі новае абсталяванне для ліпасакцыі. Чаму важна развіваць такія паслугі – у сюжэце ТРК «Магілёў».
Акцыя «Марафон працаўладкавання студэнцкай моладзі» пройдзе ў Магілёўскай вобласці ў рамках рэспубліканскай ініцыятывы «Вучыся і працуй». Чатыры ВНУ арганізуюць кірмашы вакансій. Студэнты змогуць асабіста абмеркаваць умовы працаўладкавання, задаць пытанні прадстаўнікам прадпрыемстваў і падаць заяўку на ўдзел у праекце.
Лагістычны цэнтр электроннага гандлю «Кітай – Беларусь» з'явіцца ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што 14 верасня будзе арганізавана прамая тэлефонная лінія па ўсіх напрамках дзейнасці камітэта. На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць: – старшыня камітэта Шапнеўская Марыя Уладзіміраўна з 15.00 да 16.00 па тэлефоне 8 (0222) 75 23 29;
Выязны прыём грамадзян 18 верасня ў Клімавіцкім райвыканкаме правядзе старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Сяргеевіч Варапаеў. Прыём будзе праводзіцца з 12.00 да 13.00 па адрасе: г. Клімавічы, пл. 50 гадоў Вялікага Кастрычніка, д. 2, каб.103. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па нумары тэлефона 8 (0222) 75–05–45. Рэд.