Архіў навін

Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін. Жыхары абласнога цэнтра звярнуліся да яго з пытаннямі, якія датычацца жыллёва–камунальнай гаспадаркі, добраўпарадкавання тэрыторый і работы ўстаноў аховы здароўя.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін: – 17 верасня ў нашай краіне святкуецца Дзень народнага адзінства. Гэта дата сімвалізуе даніну павагі нашай гісторыі і адзінства беларускага народа. Гэтае свята нагадвае аб непарыўнай сувязі пакаленняў і служыць надзейнай апорай для будучыні нашай краіны. Яно увасабляе непарушнасць нашых меж і згуртаванасць беларускай нацыі.
Напярэдадні Дня народнага адзінства адбыўся маладзёжны прафсаюзны форум «Мая краіна – мой лёс». Урачыстае адкрыццё мерапрыемства правёў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Вячаслаў Шыла.
Мітынг–рэквіем у памяць аб ахвярах акупацыі, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, адбыўся на плошчы Славы ў Магілёве. У знак павагі і вечнай памяці ўдзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да манумента ў гонар герояў.
Для работнікаў ТАА «Генеральная сістэма інвестыцый» выступіў калектыў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Крынічка». Святочны канцэрт у цэху «Мы адзіныя!» адбыўся 15 верасня на вытворчай пляцоўцы ТАА «Генеральная сістэма інвестыцый» у Магілёве. Мерапрыемства прайшло напярэдадні Дня народнага адзінства.
Зацверджана палажэнне аб парадку правядзення конкурснага адбору для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў прэм'ер–міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс–службе ўрада. Дакумент распрацаваны ў мэтах рэалізацыі ўказа ад 15 чэрвеня 2026 года №195. Пастанова, у прыватнасці, прадугледжвае вызначэнне агульных патрабаванняў да правядзення конкурснага адбору прэтэндэнтаў для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару.