Архіў навін

Меню ў школьнай сталовай увесь час удасканальваецца. У гэтым навучальным годзе таксама ёсць змены ў арганізацыі харчавання. Напрыклад, буфеты без абмежаванняў і вендынгавыя аўтаматы ў школах, а таксама павелічэнне грашовых нормаў на дзіця. Усё для таго, каб школьнікі харчаваліся з задавальненнем. Санітарныя службы вобласці пачалі свой маніторынг, каб упэўніцца, што дзеці радзей пакідаюць ежу на талерках.
Выставачны праект «Магілёўшчына партызанская» адкрыецца 4 верасня ў Музеі Славы Магілёўшчыны. Экспазіцыя прысвечана руху народных мсціўцаў у Прыдняпроўскім краі, якія разам з байцамі Чырвонай арміі і падпольшчыкамі набліжалі Вялікую Перамогу. Пра гэта расказалі ва ўстанове культуры.
Каля 600 м гандлёвых радоў разгорнуць на Дзень беларускага пісьменства ў Касцюковічах. Аб гэтым журналістам расказалі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама.
У Магілёве адбыўся навучальны семінар–практыкум у фармаце відэа–канферэнц–сувязі. Мерапрыемства прайшло пад старшынствам намесніка старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Брылевіча. Яго тэма была прысвечана практычным аспектам рэалізацыі норм Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2021 г. № 116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустымі дамамі».
Канцэрты, знаёмствы з пiсьменнiкамi, адкрыццё скульптуры i мурала, iнтэрактыўныя квэсты — чым 5—6 верасня парадуе XXXIII Дзень беларускага пiсьменства
Віктар Пінчук – асоба вядомая: заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, кандыдат біялагічных навук, 25 гадоў узначальваў «Агракамбінат «Усход» Магілёўскага раёна. Дэлегатам ВНС Віктар Фёдаравіч быў шэсць разоў. У тым ліку першага Усебеларускага народнага сходу. Аб тэмах, якія на ім абмяркоўваліся, і каласальным прыкладным эфекце форуму ён, які цяпер узначальвае ветэранскую арганізацыю Магілёўскага раёна, расказаў карэспандэнту.