Архіў навін

Маладыя беларускія аўтары ўносяць новыя традыцыі і свае адценні ў сучасную літаратуру. Такой думкай з журналістамі падзялілася намеснік прэм'ер–міністра Наталля Пяткевіч у час XXXIII Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах.
Імёны ўладальнікаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі назвалі ў Касцюковічах на XXXIII Дні беларускага пісьменства.
Дзень беларускага пісьменства прызначаны аб'ядноўваць людзей, паказваць беларускую духоўнасць і звязваць пакаленні словам. Такую думку выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на ўрачыстым адкрыцці XXXIII Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства з гэтым традыцыйным восеньскім святам самабытнай нацыянальнай культуры, багатай духоўнай спадчыны. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы. «Такія сустрэчы майстроў, друкароў і аматараў мастацкага слова з'яўляюцца нязменнай крыніцай мудрасці продкаў, жывога дыялогу паміж людзьмі і сродкам фарміравання ў грамадстве агульначалавечых каштоўнасцей», – гаворыцца ў віншаванні.