Архіў навін

На базе Магілёўскай дзіцячай областнай бальніцы адбылося ўрачыстае адкрыццё філіяла кафедры педыятрыі №2 з курсам ФПК і ПК Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта.
Семінар–практыкум «Дзяржаўныя інстытуты, СМІ і блогасфера: лічбавая рэпутацыя і эфектыўнае ўзаемадзеянне» адбыўся сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнікі аддзелаў ідэалагічнай працы і па справах моладзі гарвыканкамаў і адміністрацый раёнаў у гарадах, галоўныя рэдактары сродкаў масавай інфармацыі і блогеры Магілёўскай вобласці.
Магілёўскі «Барысфен» і «Гомельскія рысі» сустрэнуцца ў стартавым матчы 35–га чэмпіянату Беларусі па баскетболе.
Бульбу ў Беларусі прыбралі з 43% запланаваных плошчаў, паведамілі ў прэс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле аператыўных даных на 25 верасня, бульба ўбрана з 43% плошчаў краіны. Накапана бульбы 317 тыс.т сярэдняй ураджайнасцю 338 ц/га. У разрэзе абласцей: Магілёўская – 86 тыс. т, Мінская – 77 тыс. т, Брэсцкая – 66 тыс. т, Гомельская – 35 тыс. т., Гродзенская – 31 тыс. т., Віцебская – 22 тыс. т. У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска–фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу 9253 тыс.т.
Першая партыя расійскай вакцыны «Грыпол Плюс» прайшла абавязковы лабараторны кантроль якасці і паступае ў арганізацыі аховы здароўя. «Першая партыя ўжо прайшла абавязковы лабараторны кантроль якасці і паступае ў арганізацыі аховы здароўя», – паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 верасня падпісаў указ №319 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы.