Архіў навін
Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да святкавання Дня супрацоўніка органаў папярэдняга следства і 15–й гадавіны ўтварэння Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, адбылося сёння ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна–асветніцкай работы.Удзел у свяце прыняў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін.
У верасні начальнік аддзялення паштовай сувязі аграгарадка Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна і па сумяшчальніцтве мясцовы паштальён Ірына Ціця адзначае 13 гадоў працоўнага шляху. Прафесія, у якую яна прыйшла па шляху маці, стала і для яе пакліканнем. Сёння, будучы шматдзетнай мамай, яна паспяхова сумяшчае кіраўніцтва аддзяленнем і дастаўку пошты ў сотні сельскіх дамоў. І справай даказвае, што ў эпоху маркетплейсаў і QR–кодаў галоўным у глыбінцы застаюцца жывыя чалавечыя зносіны.
У гэтым годзе спаўняецца роўна пяць гадоў, як у наш афіцыйны дзяржаўны ўжытак увайшоў Дзень народнага адзінства. Тэрмін быццам бы сціплы, але свята аказалася хутка прынятае беларусамі. Бо ў яго куды глыбейшая гісторыя, а сэнсы, якія ён транслюе, звернутыя не толькі ў мінулае, але і ў будучыню.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка:
Абласны фестываль–кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі» гэтай восенню прыме Шклоў. Падрыхтоўка да свята ў горадзе ідзе поўным ходам. Грунтоўна змяніўся Дом культуры, дзе заменены дах, абноўлены фасад, унутры ўкладваюць падлогавае пакрыццё. Новая тратуарная плітка ўпрыгожыць плошчу каля будынка. Абноўлена тэрыторыя каля раённага гісторыка–краязнаўчага музея. Адрамантавана некалькі дзясяткаў жылых дамоў, новы асфальт з'явіўся на вуліцах, але праца працягваецца.
Рэйтынг будаўнічых, інжынірынгавых і падрадных арганізацый плануюць стварыць у Беларусі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» расказаў першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Уладзімір Наумовіч.
«Каб дапамагчы нашым грамадзян, заказчыкам, юрыдычным асобам арыентавацца ў рэпутацыі забудоўшчыкаў, інжынірынгавых і падрадных арганізацый, прапрацоўваецца пытанне стварэння рэйтынгу такіх арганізацый», – расказаў ён.
Новы малочнатаварны комплекс на 756 галоў дойнага статка ўрачыста адкрылі ў Бабруйскім раёне. Наваселле святкавалі ў філіяле «Варатынь» ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў». Жывёлагадоўчы аб'ект стаў для гаспадаркі важным крокам на шляху да павелічэння вытворчых паказчыкаў.
Оршанский «Локомотив» и ХК «Могилев» набрали первые очки в новом сезоне белорусской хоккейной экстралиги.
Могилевчане открывали чемпионат в Барановичах в гостях у «Авиатора», в минувшем сезоне команды заняли две нижние строчки турнирной таблицы экстралиги. После 40 минут матча на табло горели равные цифры, в заключительной трети победу «львам» с берегов Днепра принес защитник Максим Прохоренко – 5:4.
Переводчик